Са шчырай любоўю да малой радзімы

Са шчырай любоўю да малой радзімы

yskladanne

Землякі…У іх адны карані
Таго дрэва
з вятвістаю кронай,
Што зялёным,
пад колер руні
Раскідала расткі
па загонах…
Прыжыліся і будуць расці,
Адаптуюцца —
гэта магчыма.
Распазнаюць свайго
і ўначы,
Калі толькі
сустрэцца вачыма.
Падтрымаюць,
запаляць ліхтар,
Калі збіўся знянацку
са шляху…
Яны — сонечны промень
між хмар
Над вяршынямі
нашага даху…

kniga

Гэтыя радкі з верша “Землякі”паэтэсы Людмілы Воранавай нагадаліся, калі перагортвала старонкі кнігі “Зов земли, или История СПК “Колхоз “Нива” Кировского района”, напісанай ураджэнцам вёскі Барсукі Міхаілам Дзятлавым. Ён колісь працаваў у мясцовай гаспадарцы, а потым доўгія гады — у Віцебскай ветэрынарнай акадэміі. “70-годдзю вызвалення Кіраўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 80-годдзю з дня ўтварэння СВК “Ка-лгас “Ніва”, маім землякам, жывым і мёртвым, прысвячаецца”, — адзначыў аўтар перад пачаткам аповеду. Кніга выдадзена нядаўна ў Магілёўскай абласной узбуйненай друкарні імя Спірыдона Собаля.
У дакументальным выданні — жывая гісторыя гаспадаркі, мясцін, дзе яна разме-шчана, партрэты руплівых працаўнікоў: усё гэта па крупінках, карпатліва, збіраў у архівах, з успамінаў відавочцаў, з перыядычнага друку Міхаіл Кірылавіч Дзятлаў — наш зямляк, глыбока аддадзены сваёй малой радзіме, энтузіяст і сапраўдны грамадзянін Айчыны.
Мясцовым жыхарам прадаставілася шчаслівая магчымасць сустрэцца з аўтарам кнігі: ён прыехаў, каб правесці яе прэзентацыю і, па яго словах, напярэдадні ўласнага 75-гадовага юбілею падвесці разам з землякамі вынікі сваёй работы на працягу жыццёвага шляху. А аднавяскоўцаў і жыхароў навакольных вёсак у зале Барсукоўскага сельскага Дома культуры сабралася нямала — ва ўсялякім выпадку, свабодных месц не назіралася: тут былі і работнікі гаспадаркі, і ветэраны працы, і моладзь, і школьнікі, якія, варта адзначыць, былі надзвычай уважлівымі і зацікаўленымі слухачамі.
Перад пачаткам прэзентацыі Міхаіл Дзятлаў, былыя кіраўнікі калгаса імя Куйбышава (як раней называўся СВК “Калгас “Ніва”) Анатоль Падаляк і Віктар Крэс, сённяшні кіраўнік сельгаскааператыва Іван Рыняк і ўсе прысутныя рушылі да Кургана Славы і ўсклалі вянкі і кветкі да помніка землякам, загінуўшым у гады і Вялікай Айчыннай вайны. Іх памяць была ўшанавана мінутай маўчання.
Д алей у зале СДК Міхаіл Дзятлаў вітаў землякоў нізкім па-клонам і выказаў удзячнасць за шчырую сустрэчу. Ён адзначыў, што, па сутнасці, кніга створана сумесна з імі, а многія яе героі былі ў зале.
Восем гадоў працоўнага жыцця — памятных гадоў маладосці, стваральных спраў, камсамольскага запалу было звязана ў Міхаіла Дзятлава з калгасам імя Куйбышава. Маладым спецыялістам пасля заканчэння Клімавіцкага зааветэрынарнага тэхнікума вярнуўся ён у родныя мясціны і стаў працаваць у жывёлагадоўлі. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Далей была навуковая праца, і тут, як пад-крэсліў на прэзентацыі Міхаіл Кірылавіч, вельмі спатрэбіліся навыкі, вопыт, якія набыў у калгасе. “Увогуле, — прызнаўся аўтар кнігі, — на роднай зямлі працаваць больш цяжка, чым дзесьці. Бо вельмі вялікая адказнасць: трэба старацца, напружвацца, каб не падвесці сябе ў вачах землякоў.”
Шчырыя эмоцыі выклікаў у прысутных расказ Міхаіла Дзятлава аб тым, як ён на прыкладах працы жывёлаводаў калгаса імя Куйбышава вучыў сваіх студэнтаў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце. Падчас яго работы ў гаспадарцы звярнуў увагу на тое, што ў даяркі Пелагеі Рыняк за тры гады ніводнае цяляці не заняпала. У іншых побач — па два-тры. Пацікавіўся ў жанчыны, у чым сакрэт. Аказалася, усё проста: яна ведала, што ад каровы Зоркі цяляты заўжды здаровыя, а ад Пралескі — не. Цяліліся яны адначасова, і даярка малозівам ад Зоркі выпайвала цялят Пралескі. А яшчэ, нагадаў расказчык, Пелагея Анісімаўна патрабавала, каб “чырвоненькія лякарствы”, якія ён уводзіў жывёле, яе кароўкам увёў па 2-3 разы. Гэта быў вітамін В-12. У акадэміі па пытанні імунітэту жывёлы тады толькі пачыналі працаваць, а Пелагея Анісімаўна прымяняла ўсё карыснае на практыцы. А пастухі аб адмоўным уплыве стрэсаў кароў на надоі малака ведалі не менш, а, магчыма, больш, чым вучоныя. Такая вось сялянская кемлівасць, чалавечыя адносіны да жывёлы дапамагалі калгасу дабівацца высокіх вынікаў.
Міхаіл Кірылавіч падкрэсліў значны ўклад у станаўленне і развіццё мясцовай гаспадаркі яе кіраўнікоў розных гадоў: Надзеі Вінакуравай, Мікалая Кузняцова, Антона Скуднага, Анатоля Падаляка, Віктара Крэса, Івана Рыняка.
А ўтар кнігі прызнаўся прысутным: зараз, на зыходзе працоўнага шляху, яму прыемна, што ўдалося расказаць аб перажытым друкаваным словам. Тры гады ішла праца над кнігай “Зов земли” сумесна з А.Н.Падаляком. Аўтар выказаў шчырую ўдзячнасць усім, хто дапамагаў стварыць гэта выданне, за фінансавую падтрымку праўлення СВК “Калгас “Ніва” на чале з І.У.Рыняком, а таксама папрасіў прабачэння ў землякоў, што, магчыма, не аб усіх, вартых увагі людзях, удалося напісаць, і заклікаў далей збіраць успаміны, фатаграфіі. У мясцовай моладзі, дзяцей ёсць жывы інтарэс да гісторыі роднага краю — ім трэба працягваць летапіс гаспадаркі, перадаваць яго наступным пакаленням ніваўцаў. Любоў і адданасць малой радзіме нараджаюць высокія пачуцці любові да роднай краіны…
Падчас сустрэчы быў паказаны фільм, зроблены па старонках кнігі “Зов земли”. І ўжо на экране прысутныя з задавальненнем пазнавалі на фотаздымках знаёмых, а камусьці родных людзей, прасочвалі знамянальныя падзеі ў гісторыі гаспадаркі: і калгасныя “Дажынкі” 1950 года, і прыём у камсамол у 1959 годзе, і ўрачыстае ад-крыццё Кургана Славы 27 кастрычніка 1967 года, і Рэспубліканскі семінар з удзелам першага сакратара ЦК КПБ П.М.Машэрава, і многія іншыя. Многія фатаграфіі захаваў праз гады і прадаставіў для кнігі А.Н.Падаляк, які ўзначальваў калгас імя Куйбышава 17 гадоў. Анатоль Навумавіч падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы, успамінамі.
І, зразумела, у фільме не былі абыдзены ўвагай адметныя вехі сучаснага жыцця СВК “Калгас “Ніва” і аграгарадка Барсукі.
Рэдакцыі раённай газеты прыемна, што ў новай кнізе шмат матэрыялаў, фотаздымкаў з “Кіраўца”: гэта наш уклад у гісторыю Кіраўшчыны.
Шчыры, натхнёны настрой залы падтрымала выступленне самадзейных артыстаў раённага Дома культуры. Гучалі песні аб вёсцы, роднай зямлі, аб нашай любімай Беларусі…
Наталля ХАДАКОВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024