Спаборніцтвы працягваюцца
З ладжаную і рэзультатыўную гульню паказала каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якая і стала пераможцай. На другім месцы — прадстаўнікі райспажыўтаварыства, а трэцяе месца занялі рассветаўцы.
У асабістым заліку сярод мужчын выдатная гульня была ў Валерыя Бандарэнкі з райспажыўтаварыства. У чатырох турах ён набраў 3,5 ачка, што дазволіла яму стаць пераможцам. Другое і трэцяе месцы падзялілі паміж сабой браты Аляксандр і Яўген Ласяковы, якія прадстаўлялі каманду аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Сярод жанчын аднолькавую гульню паказалі Людміла Ісакава з аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Вольга Хушану з райспажыўтаварыства. Набраўшы па 3,5 ачка, яны падзялілі першае месца. Трэцяе месца прысуджана Веры Гаўрылавай з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
Фота
Яўгена Пішчаліна.
На здымках: пераможца спаборніцтваў — каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама; ветэраны спорту Пётр Сурыновіч і Канстанцін Гарбачоў прадстаўлялі каманду СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага.