Тэхніцы — якасны рамонт, механізатарам — дастойныя ўмовы

Тэхніцы — якасны рамонт, механізатарам — дастойныя ўмовы

tehnika

У мінулы аўторак быў праведзены штогадовы раённы агляд-конкурс па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да веснавых палявых работ 2015 года, а таксама пастаноўцы на зімовае захоўванне адпрацаваўшай сезон сельгастэхнікі. Шматгадовая практыка вельмі дакладна пацвярджае выказванне, што “сані патрэбна рыхтаваць летам, а калёсы — зімой”. 

Начальнік раённай інспекцыі, галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар Дзяржтэхнагляду ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Пархамовіч і начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці Дзмітрый Іваніцкі разам з галоўнымі інжынерамі сельгасарганізацый пачалі аб’езд з тэрыторый машынна-трактарных двароў арганізацый, прадпрыемстваў горада, а потым накіраваліся ў сельгаскааператывы.
У ходзе праведзенага агляду правяраліся наяўнасць і стан майстэрняў, пунктаў тэхнічнага абслугоўвання, гаражоў для трактароў і аўтамабіляў, павецяў, пляцовак для кароткачасовага і працяглага захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі і стан захоўвання машын, сектараў і пляцовак для захоўвання металалому, вытворча-бытавых памяшканняў для механізатараў, вучэбных класаў-кабінетаў па тэхніцы бяспекі, вытворчай санітарыі, а таксама арганізацыя рамонту сельгастэхнікі і аплата працы за своечасовы і якасны рамонт.
Своечасовая і якасная падрыхтоўка ўсёй сель-скагаспадарчай тэхнікі – адказная справа. Да яе паспяховага вырашэння павінна быць прыцягнута пастаянная ўвага кіраўнікоў гаспадарак, інжынерна-тэхнічных работнікаў, а таксама саміх механізатараў. Дагледжаная і даве-дзеная да ладу сельгастэхніка дасць магчымасць правесці веснавыя палявыя работы ў сціслыя тэрміны і пры высокай якасці.
Першым аб’ектам наведвання стала ААТ “ПМК-97 Вадбуд”. Тэхніка, якая зараз не выкарыстоўваецца для работы на аб’ектах, пастаўлена на захоўванне, на машынным двары чыста, абсталяваны месцы для складзіравання зношаных шын і металалома.
Некалькі заўваг прагучала ў адрас адказных спецыялістаў падчас агляду тэхнікі, якая належыць ААТ “Кіраўск-Лён”. Сельгастэхніка быццам бы і добра падрыхтавана, аднак на некаторых агрэгатах не пабелены шыны, у кабінах камбайнаў не прыбрана смецце, навесці парадак неабходна і на прылягаючай тэрыторыі. Адказныя асобы прадпрыемства запэўнілі, што ўсе недахопы выправяць у бліжэйшы час.
Зусім іншая карціна назіралася на машынным двары ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”: “лішняя” тэхніка тут надзейна схавана ў закрытых ангарах. Паўсюль назіраюцца належны парадак і чысціня, у памяшканнях — цёпла. У любы момант механізатар можа прыняць душ, папарыцца і адпачыць.

Рамонт тэхнікі праводзіцца па загадзя распрацаваных планах-гра-фіках, маецца ўвесь пералік неабходнай дакументацыі. Рамонтная майстэрня абсталявана прыстасаваннямі для якаснага правядзення работ па давядзенні да ладу трактароў і аўтамабіляў. Трэба адзначыць, што работнікі райагра-прамтэхзабеспячэння наладзілі справу так, каб да пачатку веснавых палявых работ на лінейку гатоўнасці паступалі толькі абкатаныя і дасканала адрэгуляваныя машыны.
На належным узроўні на прадпрыемстве і пытанні аховы працы: кабінет аснашчаны ўсёй неабходнай літаратурай і нагляднай агітацыяй, рабочыя праходзяць інструктаж.
Не выклікаў нараканняў правяраючых агляд мехдвара СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, які размешчаны ў Стаўпішчах (на здымку ўверсе). Камбайны ачышчаны ад смецця, колы пабелены, тэхніка захоўваецца ў спецыялізаваных ангарах і пад павецямі. Такая ж карціна назіралася ў СВК “Бераснёўскі” і СГФ “Чыгірынка” (на здымку ўнізе): уся ачышчальна-сушыльная гаспадарка падрыхтавана да зімы, пафарбаваная тэхніка пастаўлена на лінейку гатоўнасці. Каб знізіць нагрузку на колы, кожная адзінка стаіць на падстаўцы. На належным узроўні санітарна-бытавыя ўмовы механізатараў і вадзіцеляў.
Шэраг нараканняў правяраючымі быў выказаны пры наведванні машыннага двара СВК “Калгас “Свярдлова”. Прылягаючая тэрыторыя месцамі не прыбрана, ляжыць куча нявывезенага металалому, пасярэдзіне двара стаіць прычэп са спушчаным колам. Ніякай крытыкі не вытрымлівае стан пункта тэхнічнага абслугоўвання: тут няма належных умоў для рамонту тэхнікі, у памяшканні адсутнічаюць вокны і дзверы. Праўда, да зімовага захоўвання належным чынам правялі падрыхтоўку ачышчальна-сушыльнага комплексу, камбайнаў і агрэгатаў.
Наступнай кропкай прыпынку правяраючых быў СВК “Калгас “Беларусь”. Уся “свабодная” тэхніка тут адрамантавана, пачышчана, падфарбавана і стаіць на лінейцы гатоўнасці. Прыве-дзена ў парадак сушыльная гаспадарка: усе вузлы і агрэгаты надзейна закрыты ад снегу і даж-джу. Належныя ўмовы і ў памяшканні для рамонту сельгасмашын, ёсць механізатарам дзе адпачыць і пры неабходнасці падсілкавацца.
Ніякіх заўваг не прагучала ў адрас інжынерна-тэхнічнай службы СВК “Калгас “Ніва”. Да падрыхтоўкі тэхнікі, якая захоўваецца ў в.Капусціна, тут падышлі па-гаспадарску: уся яна знахо-дзіцца ў ангарах і пад павецямі, назіраўся парадак і на сушылцы.
Са станоўчага боку была ацэнена гатоўнасць да работы ў зімовых умовах і ў астатніх гаспадарках раёна.
Пры падвядзенні вынікаў агляду-конкурсу ўлічваліся ўсе моманты гатоўнасці да прадстаячага зімовага перыяду. Першае месца было прысуджана ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Дарэчы, і ў мінулым годзе яны былі пераможцамі, што яскрава сведчыць аб пастаяннай рабоце ў гэтым плане. На другім месцы — СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, на трэцім — СГФ “Чыгірынка”.
Усе пераможцы будуць узганароджаны грашовымі прэміямі з раённага бюджэту.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Комитет госконтроля Могилёвской области информирует

23 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
В стране и мире

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024