Выйшлі ў фінал!

3 лістапада бягучага года ў г.Магілёве прайшоў паўфінал рэспубліканскага турніра па футболе “Кубок СОСA-COLА. Вступай в игру” сярод каманд устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Яго арганізатарамі выступілі Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола”, УП «Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия», Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту вучняў і студэнтаў.
Прыняць удзел у турніры вырашыла і зборная каманда вучняў СШ №1 горада. Рабяты 2000-2001 гадоў нараджэння ва ўпартай барацьбе перамаглі ўсіх сваіх сапернікаў і, заняўшы 1 месца, выйшлі ў фінал. 9 лістапада г.г. у Магілёве пройдуць фінальныя гульні на прызы кампаніі “Coca-Cola”. Жадаем кіраўчанам перамогі!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.