“Мінута славы на Кіраўшчыне”
Аднайменны раённы конкурс адбудзецца 24 снежня бягучага года ў раённым Доме культуры з мэтай раскрыцця і рэалізацыі творчых здольнасцей і дараванняў моладзі.
У ім могуць прыняць удзел творчыя маладзёжныя калектывы і асобныя выканаўцы ва ўзросце ад 10 да 35 гадоў. Юнакі і дзяўчаты маюць магчымасць паказаць сябе ў розных жанрах і намінацыях: эстрадны вакал, харэаграфія, арыгінальны жанр (гумар, пародыі, мастацкае слова, цырк, гімнастыка, сілавыя віды спорту) і інш.
Кожны таленавіты малады чалавек мае магчымасць пакарыць публіку. Гледачы вас чакаюць!