Навагоднія клопаты

На працягу снежня подых навагодніх святаў адчуваўся ва ўсім: на цэнтральнай плошчы горада ў яркім убранні зазіхацела прыгажуня-ёлка, галоўная вуліца ў вячэрні час сутак бліскае ад рознакаляровай ілюмінацыі, тэрыторыі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў не пазнаць — работнікі ўстанавілі тут ёлкі, праявілі кемлівасць і цікавасць да іх убранства. Прыцягваюць увагу жыхароў і гасцей райцэнтра тэрыторыі райбальніцы, філіяла ААТ “Бабушкина крынка”, ДРБУ-197 і іншых арганізацый.
Актыўны продаж навагодняй атрыбутыкі, сувеніраў, салодкіх пачастункаў, прадуктаў да святочнага стала разгарнулі гандлёвыя кропкі.
Пакуль дарослыя займаюцца традыцыйнымі клопатамі, хлопчыкі і дзяўчынкі, якія з нецярпеннем чакаюць святочных сюрпрызаў і падарункаў, бавяць вольны час на свежым паветры: для маленькіх жыхароў раёна каля галоўнай ёлкі горада ўстаноўлены драўляныя горкі. І рабяты з задавальненнем на іх катаюцца!

gor1 gor3gor2gor4 gor5 gor6 gor7 gor8 gor9 gor10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.