Подых навагодніх святаў…

ykr

Навагоднія святы напоўнены таямнічасцю і радасцю, прыемнай мітуснёй і прадчуваннем нечага невядомага, казачнага і абавязкова добрага. Нягледзячы на тое, што да сустрэчы Новага года застаецца амаль месяц, подых свята адчуваецца ва ўсім ўжо зараз. Вячэрняя ілюмінацыя змяніла прывычныя абрысы галоўнай вуліцы горада, святочныя кампазіцыі ўпрыгожылі гандлёвыя кропкі, вітрыны якіх зіхацяць рознакаляровымі шарыкамі і гірляндамі. 

З сярэдзіны лістапада ў магазінах райцэнтра пачалі гандляваць навагодняй атрыбутыкай — ёлачнымі ўпрыгожваннямі, сувенірамі і ёлкамі, праўда, пакуль штучнымі, а таксама салодкімі падарункамі.

Гледзячы на ўсе гэтыя прыгатаванні, жыхары раёна міжволі пачынаюць настройвацца на святочны лад. Набліжэнне Новага года — гэта яшчэ і традыцыйныя клопаты: што паставіць на святочны стол, якія падарункі падрыхтаваць для родных і блізкіх, чым парадаваць дзяцей…
Зараней неабходна паклапаціцца і аб галоўным атрыбуце свята – зялёнай прыгажуні. Пакупка штучнай ёлкі, напрыклад, абыдзецца дзесьці ад 100 да 600 тысяч рублёў, — пазнаёмілі з коштам работнікі ўнівермага горада.
Не застануцца без ёлкі падчас навагодніх святаў і прыхільнікі свежага паху хвоі. Набыць натуральнае дрэўца жадаючыя змогуць самі, завітаўшы ў лясніцтва, а таксама ў гандлёвых кропках горада. Плануецца наладзіць рэалізацыю ёлак і на рынку горада. Кошт зялёнай прыгажуні будзе залежаць ад яе вышыні: дрэўца да 1 м будзе каштаваць 51 тыс. руб., да 2 м — 66 тыс. руб, да 3 м — 108 тыс. руб., да 4 м — 156 тыс. руб., да 5 м — 180 тыс. руб.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.