Работа па выкараненні дармаедства актывізуецца

На тэрыторыі нашага раёна пражывае нямала грамадзян, якія  састаяць на наркалагічным уліку, вядуць амаральны лад жыцця і знаходзяцца  на прафілактычным уліку ў РАУС. Яны нідзе не працуюць, не выплачваюць аліменты, не пакрываюць расходы на камунальныя паслугі, а толькі п’янствуюць. Замест іх іншыя аплачваюць за дзяржаўныя выгоды. 

Навошта ім працаваць, калі можна і так жыць — на зарплату ці пенсію бацькоў. Састарэлыя бацькі не ў стане справіцца са сваімі дзецьмі-лайдакамі. Некаторыя з іх звяртаюцца за дапамогай у праваахоўчыя органы, каб адказныя асобы пэўным чынам паўплывалі на іх дзяцей (у многіх маюцца свае сыны ці дочкі, толькі аб іх, як і аб саміх бацьках, яны наогул не клапоцяцца).
Для ажыццяўлення пастаяннага кантролю састаўлены спіскі ўсіх беспрацоўных па горадзе і сельскіх населеных пунктах. У мэтах прафілактычнай дзейнасці праводзяцца пасяджэнні Савета грамадскіх пунктаў аховы правапарадку з удзелам зацікаўленных структур, на якія запрашаюцца такія грамадзяне, з імі вядуцца індывідуальныя гутаркі.
Дарэчы, на адбыўшыхся планавых пасяджэннях у Мышкавіцкім, Паўлавіцкім сельсаветах і Кіраўску вялася жорсткая размова з грамадзянамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Шмат прэтэнзій было да абавязаных асоб, якім неабходна пакрываць расходы дзяржаве на ўтрыманне іх дзяцей у інтэрнатах. Праўда, на такіх грамадзян знайшлі ўправу, толькі карысці ад гэтага мала. Многія з іх — прагульшчыкі, ды і для працоўных калектываў яны з’яўляюцца абузай.
Прывяду некалькі прыкладаў. Так, жыхар а/г Мышкавічы Віталь Рыдзеўскі мае запазычанасць па выплаце аліментаў у суме 75 млн. рублёў. Але тым часам нідзе не працуе, схільны да ўжывання алкаголю. З апошняга месца працы — ПМК-255 звольніўся з-за невысокай (па яго словах) аплаты ў 2,5 млн. рублёў.
Нягледзячы на тое, што на працягу бягучага года Наталля Несцяровіч з а/г Мышкавічы тройчы прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за з’яўленне ў п’яным выглядзе ў грамадскіх месцах, яна працягвае лайдачыць, пастаяннага месца работы не мае, злоўжывае алкаголем. За крадзеж мабільнага тэлефона асуджана да грамадскіх работ у колькасці 200 гадзін.
За кошт пенсіі састарэлай маці жыве Аляксандр Лагойка з Пацавай Слабады. Сёлета ён быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за знявагу, з’яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскім месцы, а таксама на выязным пасяджэнні Савета АПАП у ліпені бягучага года ён быў падвергнуты крытыцы за асацыяльныя паводзіны.
Спіс дармаедаў можна працягваць, але не гэта галоўнае. Усіх іх вырашана закадзіраваць ад алкагольнай залежнасці, прымусіць працаўладкавацца.
Падчас праведзеных мерапрыемстваў адзначалася, што зацікаўленыя службы не заўсёды эфектыўна ўздзейнічаюць на гэту катэгорыю грамадзян: яны не прыцягваюцца да грамадска-карыснай працы.
Узяць, да прыкладу, катэгорыю грамадзян, вызваленых з устаноў крымінальна-выканальніцкай сістэмы. Менавіта яны складаюць немалы працэнт тых, хто на свабодзе вядзе асацыяльны лад жыцця, нідзе не працуе.
Неабходна ўзяць на кантроль і тых грамадзян, якія працуюць на сябе, а падаткі ў дзяржаўную казну не плоцяць. Яны аказваюць шматлікія паслугі насельніцтву: адрамантуюць камп’ютар, установяць патрэбную праграму, падрамантуюць дзверы, печ. Пры гэтым, жывуць бязбедна і карыстаюцца ўсімі сацыяльнымі выгодамі.
Думаю, што для таго, каб перавыхаваць асацыяльных асоб трэба працаваць усім разам: і адказным службам, і зацікаўленым асобам, і насельніцтву.
Тым больш, што ў Законе аб асноўнай дзейнасці па прафі-лактыцы правапарушэнняў маецца шмат рычагоў. Да таго ж, заканадаўства аб абароце алкаголю дазваляе ўводзіць часовыя абмежаванні на яго продаж, у камунальных службаў таксама ёсць сродкі ўплываць на асоб, якія маюць запазычанасць за камунальныя паслугі.
Марына ГАШКО,
памочнік пракурора раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.