З заданнем справіліся датэрмінова!

rysec

Зладжана працуе калектыў ААТ «ПМК-97 Вадбуд»  па правядзенні культуртэхнічных работ, што садзейнічае захаванню і павышэнню ўрадлівасці глебы. На бягучы год дзяржзаказ складаў 5 млрд. 266 млн.  рублёў, які быў поўнасцю выкананы яшчэ ў верасні.  

Як адзначыла галоўны інжынер Ганна Ходасава, сёлета рэканструяваны меліярацыйныя сістэмы “Кострычка” (РАПТЗ), “Дабрыца” (СВК “Добасна-агра”), СВК “Бераснёўскі” на 2 млрд. 745 млн. рублёў. Акрамя гэтага, выкананы рамонтна-эксплуатацыйныя работы на 2 млрд. 522 млн. рублёў.
Значную долю (60%) у дзейнасці арганізацыі займаюць будаўнічыя работы. За 10 месяцаў па гэтых відах работ у сельгасарганізацыях раёна асвоена 8 млрд. 772 млн. рублёў.
Адчувальную дапамогу меліяратары аказалі будаўнікам ПМК-255 сёлета: яны праклалі інжынерныя сеткі ад вуліцы імя Арлоўскага, дзе ўзводзіцца новы 5-павярховы дом, да ачысных збудаванняў. Зладжана працавалі тут экскаватаршчык Сяргей Русецкі і вадзіцель пагрузчыка “Амкадор” Андрэй Сігаеў.
Дарэчы, абодва працуюць на прапрыемстве не вельмі даўно: Сяргей на працягу двух гадоў, а Андрэй амаль год. Але сваімі адказнымі адносінамі да даручанай справы заваевалі павагу ў кіраўніцтве і аўтарытэт сярод калі на працы.
Добрых слоў у кіраўніцтва прадпрыемства заслугоўваюць майстры Аляксандр Казека, Вадзім Цмыг і Антон Рачынскі, якія граматна плануюць работу на будаўнічых аб’ектах, своечасова задзейнічаюць усе рэсурсы. Прыкладам добрасумленных адносін да даручанага ўчастка з’яўляецца Мікалай Капуста, якому па сіле любая будаўнічая справа.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.