Каб пазбегнуць надзвычайных здарэнняў…

vel2vel3

Увага супрацоўнікаў аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі РАУС у гэтыя неспрыяльныя ўмовы надвор’я накіравана на тое, каб транспартныя сродкі абавязкова ажыццяўлялі свой рух на зімовай гуме. З 16 студзеня ўступіў у сілу адпаведны ўказ Кіраўніка дзяржавы, зразумела, што яго патрабаванні нацэлены на павышэнне бяспекі на дарогах. Але, як паказвае практыка, не ўсе аўтаўладальнікі дастаткова дысцыплінаваныя і паспяшаліся “пераабуць” свой транспарт.
Тым не менш, са снежня па сакавік яны абавязаны рухацца на сваім аўтатранспарце з зімовай гумай: шыны павінны быць прамаркіраваны знакам у вы-глядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе або знакамі «М+S», «M&S», «M.S», «M S». Шыны з маркіроўкай «Аll seasons» таксама дазволены. Астатачная вышыня малюнка пратэктара — не менш 4 міліметраў.
За выкарыстанне летняй гумы зімой прадугледжаны штраф у памеры 0,5 базавай велічыні (на дадзены момант — 90 тыс. руб.). Выкарыстанне зношаных шын таксама кваліфікуецца як парушэнне.
Трэба таксама яшчэ раз нагадаць кіраўчанам, што ва ўмовах снегападу і галалёдзіцы забаронена рухацца па дарозе на веласіпедзе і мапедзе, згодна Правілаў дарожнага руху. Веласіпед на дарозе зімой — рызыка смяротнай небяспекі. Часам і вадзіцелі двухколавага сябра апракідваюцца на праезнай частцы і атрымліваюць цяжкія траўмы. Так што, веласіпед у якасці сродку руху зімой лепш выключыць.
На здымках: інспектар аддзялення ДАІ РАУС Віталь Котаў падчас правядзення агляду стану колаў аўтатранспартных сродкаў; відавочнае парушэнне Правілаў дарожнага руху.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.