Раённы выканаўчы камітэт узначаліў Аляксандр Міхайлавіч БУТАРАЎ

Раённы выканаўчы камітэт узначаліў Аляксандр Міхайлавіч БУТАРАЎ

bytarev

У сераду, 28 студзеня 2015 года, адбылася пазачарговая, 12-я сесія раённага Савета дэпутатаў, на парадку дня якой стаяла пытанне аб зацвярджэнні ў пасадзе старшыні Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Міхайлавіча Бутарава.
У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Даманеўскі, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Генадзь Герасіменка, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Круцько, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Калтуноў.

Уладзімір Даманеўскі праінфармаваў дэпутатаў і ўдзельнікаў сесіі аб тым, што па ўзгадненні з Кіраўніком дзяржавы і распараджэннем старшыні аблвыканкама на пасаду старшыні Кіраўскага райвыканкама з 28 сту-дзеня 2015 года прызначаны Бутараў Аляксандр Міхайлавіч. У адпаведнасці з парадкам разгляду кадравых пытанняў яго кандыдатура ўносіцца на разгляд і зацвярджэнне дэпутатамі раённага Савета дэпутатаў.
Губернатар прадставіў Аляксандра Бутарава прысутным.
Аляксандр Міхайлавіч Бутараў нарадзіўся ў 1972 годзе ў в.Трылесіна Горацкага раёна, беларус. У 1994 годзе закончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “Заатэхнія”, у 2003 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу”. Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе “Аўсянка” Горацкага раёна, дзе адпрацаваў больш 5 гадоў. Прайшоў шлях ад намесніка начальніка вытворчага ўчастка да галоўнага заатэхніка. Затым каля 8 гадоў працаваў на кіруючых пасадах сельгасарганізацый Шклоўскага раёна, далей 3 гады — першым намеснікам старшыні Круглянскага райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. У лістападзе 2010 года быў прызначаны інспектарам па Віцебскай вобласці аналітычнага ўпраўлення Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З красавіка 2012 года займаў пасаду першага намесніка старшыні Горацкага райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.
На ўсіх участках работы, адзначыў старшыня аблвыканкама, Аляксандр Міхайлавіч зарэкамендаваў сябе адказным, кампетэнтным кіраўніком, умелым арганізатарам, яму ўласцівы дзелавітасць і мэтанакіраванасць у рабоце.
За час работы ў Горацкім раёне былі адзначаны пазітыўныя змены ў сельскагаспадарчай галіне. Вялікі вопыт кіраўніц-кай дзейнасці дазваляе яму аператыўна аналізаваць становішча і своечасова прымаць рашэнні па ўзнікаючых праблемах.
Уладзімір Даманеўскі выказаў упэўненасць, што прафесіяналізм Аляксандра Бутарава і зладжаная работа разам з кіруючым корпусам, дэпутатамі, працоўнымі калектывамі нададуць новы віток развіцця Кіраўскаму раёну.
Старшыня аблвыканкама коратка прааналізаваў узровень выканання раёнам прагнозных паказчыкаў за 2014 год, акрэсліў задачы па забеспячэнні далейшага дынамічнага развіцця рэгіёна.
Адкрытым галасаваннем дэпутаты раённага Савета дэпутатаў прынялі аднадушнае рашэнне зацвердзіць Аляксандра Міхайлавіча Бутарава старшынёй Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта. Губернатар уручыў яму службовае пасведчанне.
Аляксандр Бутараў выказаў удзячнасць за аказаны гонар і давер узначаліць Кіраўскі раён. Ён адзначыў, што ўсё працоўнае жыццё прысвяціў служэнню людзям, і яго дзейнасць на пасадзе кіраўніка раёна з багатай гісторыяй, працоўнымі традыцыямі будзе накіравана на тое, каб гэтыя традыцыі працягваліся і прымнажаліся, забяспечвалася выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця дзеля далейшага павышэння дабрабыту жыхароў Кіраўшчыны.
Да прысутных звярнуўся памочнік Прэзідэнта Рэспублікі — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, у сваёй прамове ён выказаў пажаданні поспехаў у працы на карысць працвітання дзяржавы, раёна.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024