«Кіраўшчына — тэрыторыя здароўя»

«Кіраўшчына — тэрыторыя здароўя»

zdorovye

blinchikischito

Масавымі, карыснымі, вясёлымі і запамінальнымі атрымаліся прайшоўшыя ў мінулую суботу мерапрыемствы ў межах акцыі “Кіраўшчына — тэрыторыя здароўя”. Яркае, па-вясенняму цёплае сонейка, бадзёрая музыка і шчырыя ўсмешкі на тварах стваралі адчуванне сапраўднага свята ў межах акцыі .
Пачалося яно на цэнтральнай плошчы горада, дзе сабраліся школьнікі, прадстаўнікі працоўных калектываў, жыхары і госці горада і раёна.
З прывітальным словам да прысутных звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч. Яна павіншавала ўсіх прыхільнікаў здаровага ладу жыцця са святам і запрасіла прыняць актыўны ўдзел у арганізаваных спартыўных, аздараўленчых і забаўляльных мерапрыемствах. Надзея Аляксееўна запэўніла, што арганізатары мерапрыемства паклапаціліся, каб кожны, хто прыйшоў на свята, знайшоў сабе занятак па душы і правёў вольны час з карысцю.

Словы ўдзячнасці за праяўленую актыўнасць у арганізацыі і правя-дзенні мерапрыемства выказала кіраўчанам намеснік галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача вобласці Ала Булай. Яна адзначыла, што ў нашай вобласці правядзенне такіх шырокамаштабных акцый стала ўжо добрай традыцыяй, і вельмі прыемна, што гэтую эстафету здароўя падхапіла Кіраўшчына. Галоўная мэта дадзенай акцыі — прыцягнуць як мага большую колькасць насельніцтва да здаровага ладу жыцця. «Быць здаровым — значыць, быць паспяховым у жыцці», — падкрэсліла Ала Булай.
Далей усіх захапіў флэшмоб “Маладое пакаленне выбірае здароўе!”. Першымі па імправізава-най сцэне з рознакаляровымі шарамі ў руках прайшлі выхаванцы дашкольных устаноў, за імі — дружнымі радамі са спартыўнымі абручамі ў руках прамаршыравалі вучні малодшых класаў, танцавальную эстафету падхапілі рабяты-старшакласнікі. А потым пло-шча горада ў адно імгненне ператварылася ў вялізную спартыўную пляцоўку: пад заўзятую мелодыю ўдзельнікі флэшмоба запрасілі ўсіх прысутных на музычную фізкультразмінку.
Рабяты з раённай арганізацыі ГА “БРСМ” арганізавалі на плошчы работу маладзёжнай пляцоўкі. У межах праводзімай імі акцыі “Памяняй цыгарэту на цукерку” ўсе жадаючыя мелі магчымасць зрабіць крок у напрамку развітання з такой шкоднай звычкай, як курэнне. Акрамя таго, была наладжана раздача лістовак “Здаровыя парады”.
Вучні СШ №1 праводзілі розыгрыш бяспройгрышнай латарэі “Здароўе — гэта здарова”. Карысныя буклеты аб здаровым ладзе жыцця раздавалі ўдзельнікам мерапрыемства супрацоўнікі РЦСАН.
Сваім цудоўным настроем і смачнымі блінамі ў межах “Масле-нічных гулянняў” частавалі адпачываючых калектывы самадзейных артыстаў Дабаснянскага, Баравіцкага і Скрыпліцкага сельскіх Дамоў культуры.
Кожны жадаючы меў магчымасць набыць на выставе-продажы “Незвычайны сувенір” цудоўныя цацкі, зробленыя рукамі рабят, якія наведваюць майстэрні РДК.
А тым часам у раённым Доме культуры разгарнулася работа міні-паліклінікі, дзе прыём усіх жадаючых ажыццяўлялі ўрачы Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, райбаль-ніцы, абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Кіраўскага раённага ЦГЭ.
Трэба сказаць, кіраўчане актыўна скарысталіся магчымасцю атрымаць кансультацыйную дапамогу ўрачоў-спецыялістаў. Папулярнымі былі паслугі ўльтрагукавога даследавання шчытападобнай і малочнай залоз, электракардыяграмы, вымярэння артэрыяльнага ціску, узроўню глюкозы ў крыві і інш. Задавальненне і добрае самаадчуванне атрымалі грамадзяне, якія прайшлі працэдуру аздараўлення на масажных крэслах.
Нягледзячы на тое, што работа міні-паліклінікі была абмежавана пэўным рэжымам работы, ніводны чалавек не застаўся без дапамогі: прыём ажыццяўляўся да таго часу, пакуль апошні пацыент не атрымаў ад урачоў слушныя парады па паляпшэнні свайго самаадчування.
У межах прайшоўшага свята здароўя ў Цэнтры вольнага часу была наладжана выстава-продаж прадукцыі для правільнага харчавання і дэгустацыя страў карыснай ежы. Розныя прысмакі прапанавалі ўсім жада-ючым райспажыўтаварыства, ЗТАА “Кіраўскі харчовы камбінат”. І рабяты, і дарослыя з задавальненнем частаваліся хлебабулачнымі вырабамі і салодкай выпечкай, якая выпускаецца вытворчым аддзелам райспажыўтаварыства, а аддзел па нарыхтоўках прапанаваў пасмакаваць разнасолы.
Карыснымі і лячэбнымі напоямі і чаямі з розных сушаных траў і ягад частавалі супрацоўнікі санаторыя імя К.П.Арлоўскага і раённага Дома культуры. Вялікую колькасць разнастайных відаў чаю прапанавала пакупнікам прыватнае прадпрыемства “МарТина-имидж”. Акрамя дэгустацыі кожны меў магчымасць набыць спадабаўшуюся карысную і смачную прадукцыю.
У Цэнтры вольнага часу была таксама нала-джана конкурсна-забаўляльная праграма “Формула здароўя”, адбылася маладзёжная танцавальная праграма “Сокі піць — здаровым быць”.
Прыхільнікаў вакальнай творчасці чакаў захапляльны і відовішчны раённы этап рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі” (больш падрабязна аб гэтым — у бліжэйшых нумарах “Кіраўца”).
Свята атрымалася сапраўды маштабным, карысным і цікавым. Кіраўчане і госці горада засталіся задаволенымі арганізацыяй і правя-дзеннем дадзенай акцыі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара
і Наталлі ХАДАКОВАЙ.

Последние новости

Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024