«Мір на зямлі — вышэйшая каштоўнасць»

«Мір на зямлі — вышэйшая каштоўнасць»

gvozdiki

Сустрэча пад назвай “Афганістан — як гэта было?” адбылася ў ліцэі №15. Ганаровымі гасцямі навучэнцаў сталі воіны-інтэрнацыяналісты Уладзімір Перадня, Юрый Сафронаў і Анатоль Ткачоў, а таксама раённы ваенны камісар Сяргей Паддубны.

Пачалася сустрэча з прагляду дакументальнай стужкі аб афганскай вайне. Прысутная ў зале моладзь, а гэта першакурснікі ліцэя, з цікаўнасцю сачылі за чорна-белымі кінакадрамі на экране, дзе зусім юныя хлопцы са зброяй у руках, на чужой зямлі, выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак. Мінутай маўчання была ўшанавана памяць загінуўшых на афганскай зямлі салдат, сярод якіх і трое нашых землякоў: Пётр Петрусевіч, Віктар Шумілаў і Аляксандр Ядлоўскі.
Звяртаючыся да прысутных, дырэктар ліцэя Франя Старавойтава адзначыла, што моладзь аддае даніну павагі салдатам, якія здолелі дастойна прайсці ўсе жахі той неаб’яўленай вайны, хто вярнуўся дадому, каб жыць і захаваць памяць аб загінуўшых таварышах. Там, у далёкай чужой краіне, савецкія воіны праявілі лепшыя чалавечыя якасці: мужнасць, вернасць Айчыне і сапраўднае сяброўства.
Сваімі ўспамінамі аб Афгане падзяліліся з прысутнымі воіны-інтэрнацыяналі-сты. Яны расказалі аб службе ў арміі, аб тым, як трапілі ў Афганістан, успомнілі пра сваіх баявых таварышаў і тых, хто вярнуўся дадому на “чорным цюльпане”.
Зацікаўлена слухалі маладыя людзі расказ аб сваім баявым мінулым былога камандзі-ра танкавага ўзвода Уладзіміра Перадні. У маі 1986 года ў ліку 120 іншых савецкіх салдат Уладзімір Іванавіч трапіў у Афганістан. На далёкай афганскай зямлі ён правёў доўгія два гады і тры месяцы.
Для праходжання службы быў накіраваны ў 860 асоб-ны Чырвонасцяжны Пскоўскі мотастралковы полк. Пазней быў прызначаны начальнікам 13 ахоўнай заставы “Тышкан”, што знаходзілася на мяжы з рэспублікай Пакістан. Менавіта з гэтай краіны ішлі на дапамогу душманам караваны са зброяй. Вайскоўцы заставы павінны былі гэтага не дапусціць.
Уладзімір Перадня нагадаў, што байцы заставы сталі адной згуртаванай камандай, якая была моцным кардонам для “караванаў смерці”.
За час службы на афганскай зямлі Уладзімір Іванавіч прыняў удзел у 15 баявых аперацыях. У адной з іх калона савецкіх салдат трапіла ў засаду, душманы расстрэльвалі салдат з розных відаў зброі, але яны мужна трымалі абарону. У гэтым баі Уладзімір Перадня, прыкрываючы сабой таварыша, быў двойчы паранены. За праяўлены гераізм ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Сярод баявых узнагарод Уладзіміра Іванавіча і медалі “За адвагу”, “За бездакорную службу” 2-й і 3-й ступеняў і іншыя.
Старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Сафронаў прапанаваў увазе рабят серыю фотаздымкаў, зробленых падчас прахо-джання ім службы ў Афганістане.
Выступленні воінаў-інтэрнацыяналістаў былі прасякнуты адзінай думкай: вельмі важна расказаць маладому пакаленню праўду аб той вайне, захаваць успаміны, дапамагчы рабятам зразумець, якую каштоўнасць уяўляе мір і спакой у тваёй краіне і якімі цяжкімі, страшнымі і непапраўнымі могуць быць вынікі ўзброеных канфліктаў.
У якасці падарунка ганаровым гасцям навучэнец ліцэя Эдуард Лізуноў выканаў на гітары песню пра Афганістан.
Звяртаючыся да прысутных у зале, райваенкам Сяргей Паддубны адзначыў, што ўсім нам, старэйшаму і юнаму пакаленням, неабходна памятаць аб афганскіх падзеях, каб выхоў-ваць сучасную моладзь на прыкладах мужнасці і гераізму. Людзі, якія ў мірны час апынуліся на чужой зямлі ў пекле вайны, заслужылі павагу, гонар і падтрымку. Яны захавалі дух салідарнасці і ўзаемавыручкі, застаюцца моцнымі ў жыцці і прыкладаюць шмат намаганняў для патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.
Кожны з нас павінен зразумець, што без памяці няма будучыні, што паняцці “абавязак”, “гонар”, “вернасць прысязе” павінны быць не проста словамі…
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024