Прафілактыка пажараў — агульны клопат

Справаздачы старшынь аглядных камісій аб правядзенні абследванняў домаўладанняў грамадзян прафілактуемай катэгорыі былі заслуханы на чарговым пасяджэнні раённай камісіі для каардынацыі работы па папярэджванні гібелі людзей ад пажараў. 

Кіраўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, РАНС, старшыні аглядных камісій далажылі аб ходзе абследаванняў домаўладанняў розных катэгорый грама-дзян, сем’яў з дзецьмі, сацыяльна няўдачных і мнагадзетных сем’яў, домаўладанняў грамадзян пажылога ўзросту, адзінокіх і адзінока пражываючых. Па выніках абследаванняў агляднымі камісіямі састаўлены планы па прывядзенні домаўладанняў у бяспечны стан.
У некаторых сельскіх населеных пунктах праведзена стопрацэнтнае абследаванне домаўладанняў грамадзян прафілактуемай катэгорыі. Як было адзначана, у выпадку выяўлення парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі грамадзянам даецца час на ўхіленне недахопаў, пасля чаго праводзіцца паўторнае абследаванне домаўладанняў. Адзначалася, што асноўная колькасць насельніцтва з разуменнем ставіцца да ўхілення выяўленых парушэнняў, аднак, ёсць і такія, хто катэгарычна адмаўляецца выпраўляць недахопы. Супрацоўнікам РАНС было прапанавана ўзмацніць адказнасць дадзенай катэгорыі грамадзян, прымяняючы да іх больш жорсткія меры пакарання.
Шэраг нараканняў прагучаў у адрас кіраўніцтва аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Справа ў тым, што ім не ў поўнай меры выконваецца даведзенае заданне па ўстаноўцы АПА ў сем’ях, дзе выхоўваюцца непоўнагадовыя дзеці. Дадзена даручэнне актывізаваць работу ў дадзеным накірунку, бо ад гэтага ў многім залежыць самае каштоўнае — дзіцячыя жыцці.
Кіраўніцтву РАНС прапанавана актывізаваць работу па правядзенні сустрэч з насельніцтвам па выкананні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама інфармацыйную работу з грамадзянамі праз распаўсюджванне плакатаў, лістовак і памятак.
Старшынямі аглядных камісій у чарговы раз было ўзнята пытанне адсутнасці ў аддзяленнях паштовай сувязі і гандлёвых кропках раёна аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і элементаў сілкавання да іх.
Прагучала прапанова аб актывізацыі работы па накіраванні пісьмаў блізкім родзічам адзінока пражываючых грамадзян аб неабходнасці аказання ім дапамогі ў рамонце пячнога ацяплення, электраправодкі, устаноўкі аўтаматычных пажарных апавяшчальнікаў. На жаль, здараюцца выпадкі, калі дарослыя дзеці не дапамагаюць сваім бацькам.
Пракурор раёна Вячаслаў Паршук прапанаваў старшыням аглядных камісій асаблівую ўвагу звярнуць на домаўладанні, якія былі адключаны ад электразабеспячэння. Справа ў тым, што некаторыя грамадзяне, парушаючы правілы бяспекі, самастойна падключаюць свае дамы да электрасілкавання, што ў сваю чаргу можа прывесці да ўзнікнення пажараў. Некалькі такіх здарэнняў у нашай вобласці ўжо зарэгістравана.
Старшынёй камісіі Галінай Слабоднікавай была пастаўлена задача павысіць эфектыўнасць абследавання супрацьпажарнага стану домаўладанняў, строга прытрымлівацца вызначаных для гэтых мэт тэрмінаў, а таксама кантраляваць ухіленне грамадзянамі выяўленых парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024