Ветэранам — юбілейныя медалі

Ветэранам —  юбілейныя медалі

medali

У межах мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да 70-годдзя Вялікай Перамогі ў рэспубліцы, у тым ліку і ў нашым раёне, праводзіцца ўзнагароджванне юбілейным медалём “70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 г.г.”. У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўзнагароджвання, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22 мая 2014 г. №236, прадугледжана ўзнагароджванне юбілейным медалём ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месц прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзні-камі ў гады Другой сусветнай вайны, ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і воінскіх фарміраванняў, работнікаў дзяржаўных органаў і іншых асоб, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечанне памяці загінуўшых, у арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
23 лютага падчас урачыстага мера-прыемства, прысвечанага Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якое адбылося ў зале раённага Дома культуры, раённы ваенны камісар Сяргей Паддубны ўручыў юбілейныя медалі “70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 г.г. ” ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Рыгору Іванавічу Куцілкіну, Людміле Іванаўне Манько, Галіне Васільеўне Каранкевіч, Васілю Антонавічу Буславу, Рыгору Дзянісавічу Бравусаву. Ветэраны ўзняліся на сцэну пад шчырыя апладысменты прысутных, сярод якіх былі прадстаўнікі раённай улады, салдаты і афіцэры розных пакаленняў, кіраўчане, моладзь, школьнікі.
Пры ўручэнні медалёў былі адзначаны гераізм, самаадданасць у гады вайны, вялікі ўклад ветэранаў у патрыятычнае выхаванне маладога пакалення.
У сваёй прамове Сяргей Паддубны адзначыў, што станаўленне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іх развіццё і баявы шлях звязаны непасрэдна з гісторыяй беларускай дзяржаўнасці, з барацьбой за свабоду і незалежнасць нашай Айчыны. Дзень абаронцаў Айчыны — сапраўды ўсенароднае свята, яно ўвасабляе непарыўную сувязь пакаленняў і пераемнасць традыцый, самаадданае служэнне Айчыне і прызнанне вялікіх заслуг беларускіх воінаў перад сваёй дзяржавай.
Святочным музычным падарункам для віноўнікаў урачыстасці стаў канцэрт вакальна-інструментальнага ансамбля “Сіняя птушка”. З цёплымі словамі віншаванняў і нізкім паклонам звярнулі-ся музыканты да прысутных ветэранаў вайны, падарылі ім свае афішы і прысвяцілі задушэўныя песні.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024