Задзейнічаць усе магчымыя рэзервы

Суб’ектамі гаспадарання раёна праводзіцца мэтанакіраваная работа па рацыянальным выкарыстанні паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, іх эканоміі, павелічэнні долі мясцовых відаў паліва. Актыўна ўкараняюцца сістэмы спадарожнікавага маніторынгу аўтатранспартных сродкаў, нетрадыцыйных і аднаўляльных крыніц энергіі, увага надаецца збору і перапрацоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Нашаму раёну згодна рашэння аблвыканкама былі даведзены наступныя заданні на 2014 год: паказчык па энергазберажэнні — мінус 6,9%; па эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў — 1200 т умоўнага паліва; па долі мясцовых відаў паліва ў кацельна-пячным паліве — 59,9%.
Райвыканкамам была распрацавана і зацверджана Праграма па энергазберажэнні на 2014 год, згодна якой прадугледжвалася ўкараненне 41 энергазберагальнага мерапрыемства. Прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна выкананы 54 мерапрыемствы, эканамічны эфект ад укаранення якіх склаў 411,6 т умоўнага паліва. Агульны аб’ём фінансавання гэтых мерыпрыемстваў — 20502,9 млн. рублёў.
Аднак, нягледзячы на праведзеную значную работу, дасягнуць выканання планавага паказчыка па энергазберажэнні раёну не ўдалося, ён фактычна склаў мінус 6,2%. Асноўнай прычынай такога становішча спраў з’явілася невыкананне шэрагам арганізацый заданняў па энергазберагальных мерапрыемствах. Не справіліся з даведзенымі заданнямі: СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, “Чырвоны баец”, “Калгас “Беларусь”, “Бераснёўскі”, КСУП “Жылічы, ААТ “Кіраўск-лён” і іншыя.
12 з 23 прадпрыемстваў і арганізацый раёна поўнасцю выканалі гадавое заданне па энергазберажэнні.
Сярод найбольш значных мерапрыемстваў па рэалізацыі асноўных накірункаў энерга-зберажэння — цеплавая мадэрнізацыя фасадаў і замена аконных праёмаў у СШ №1 і яслях-садку “Вясёлка” ў а/г Мышкавічы, мантаж электраабагравальнай падлогі ў свінарніках-матачніках СВК “Чырвоны баец”, замена неэканамічных катлоў на кацельні п.Жылічы, замена энергаёмістага халадзільнага абсталявання ў вытворчых аддзелах райспажыўтаварыства і іншыя.
У межах рэалізацыі праграмы па энергазберажэнні праводзіцца актыўная работа па прапагандзе рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў. Для фарміравання ў падрастаючага пакалення беражлівых і эканомных адносін да энергарэсурсаў у бібліятэках школ раёна аформлены выставы “Перадавыя тэхналогіі — залог эканоміі і поспеху ў энергетычнай бяспецы краіны”, праводзяцца класныя гадзіны “Эканомім разам са сваёй краінай”, “Эканомія і беражлівасць — аснова стабільнага развіцця дзяржавы”.
За мінулы год выкарыстана 10738 т мясцовых відаў паліва, што на 1963 т менш у параў-нанні з 2013 годам.
Немалаважная ўвага надаецца нарыхтоўцы і здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў. У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай на 2014 год нашаму раёну былі даведзены наступныя заданні па нарыхтоўцы другаснай сыравіны: макулатура — 1107 т, адходы шкла — 480 т, палімерныя адходы — 133 т, тэкстыльныя — 20 т, зношаныя шыны — 174 т. Акрамя таго, УКП “Жылкамгас” і райспажыўтаварыству былі даведзены планы выканання дзяржаўнага заказу на пастаўку адходаў кардону, паперы і шкла. Па выніках работы за 2014 год дзяржзаказ па нарыхтоўцы шкла выкананы на 143,7%, паперы і кардону — толькі на 38,5%.
Гадавое заданне па нарыхтоўцы і збору адходаў шкла выканалі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, СГФ “Чыгірынка”, Жыліцкі сельгаскаледж, райаграпрамтэхзабеспячэнне, ліцэй №15, райспажыўтаварыства і іншыя.
З 25 арганізацый з пастаўленай задачай па нарыхтоўцы зношаных шын справіліся: СВК “Калгас “Беларусь”, “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, “Добасна-агра”, ПМК-97 “Вадбуд”, УКП “Жылкамгас”, раён газазабеспячэння, ПМК-255, райпаліўзбыт, ліцэй №15.
Заданне па нарыхтоўцы палімерных адходаў выканалі: СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, “Добасна-агра”, “Калгас “Ніва”, “Чырвоны баец”, “Калгас “Беларусь”, СГФ “Чыгірынка”, КСУП “Жылічы” і райаграпрамтэхзабеспячэнне.
Нягледзячы на тое, што ў параўнанні з 2013 годам паказчыкі збору другаснай сыравіны перавышаны, раён не здолеў дасягнуць планавых заданняў, адбылося гэта з-за невыканання шэрагам арганізацый пастаўленых задач. Сярод асноўных прычын такога становішча спраў — недастатковая ўвага вырашэнню дадзенага пытання з боку кіраўнікоў арганізацый і ўстаноў, а таксама адсутнасць пастаяннага аналізу сітуацыі, бо некаторым арганізацыям да выканання планавых заданняў неабходна было здаць усяго па некалькі дзесяткаў кілаграмаў другаснай сыравіны.
Раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя былі праведзены абследаванні палігона, міні-палігонаў ЦКА, пляцовак для часовага складзірвання адходаў, у выніку чаго былі выяўлены выпадкі пахавання другасных рэсурсаў. У сувязі з гэтым да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 12 юрыдычных і 7 службовых асоб, сумма накладзеных штрафаў склала больш за 38 млн. рублёў.
Пытанне нарыхтоўкі другаснай сыравіны дзеля забеспячэння патрэб перапрацоўчай прамысловасці краіны — адно з найбольш важных і актуальных. Таму сёлета прадпрыемствам і арганізацыям раёна неабходна прыкласці ўсе намаганні для выканання даведзеных планаў па нарыхтоўцы і здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў у поўным аб’ёме.
Вольга ДЗЯКАВА,
начальнік
жыллёва-камунальнага
аддзела райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.