Дзеля зніжэння колькасці правапарушэнняў

Дзеля зніжэння колькасці правапарушэнняў

DENIS1

У вырашэнні задач забеспячэння грамадскай бяспекі важную ролю адыгрывае эфектыўная дзейнасць супрацоўнікаў унутраных спраў па арганізацыі кантролю за асобамі, маючымі судзімасць, і папярэджванні правапарушэнняў з іх боку.
У мінулым годзе да маючыхся на ўліку 210 падсправаздачных дабавілася яшчэ 215 грамадзян. З месцаў пазбаўлення волі прыбыў на ўлік 21 чалавек, умоўна-датэрмінова вызвалены 2.

З такімі грамадзянамі вядзецца пастаянная прафілактычная работа, кантралюецца правільнасць выканання прыгавораў асуджанымі ў арганізацыях і на прадпрыемствах, забяспечанасць поўнай працоўнай занятасці асоб, асуджаных да папраўчых работ. Значная ўвага надаецца папярэджванню ўчынення паўторных злачынстваў і правапарушэнняў.
У даход дзяржавы з заробка асуджаных да папраўчых работ утрымана і пералічана звыш 96 мільёнаў рублёў. Усяго ж на ўліку знаходзіцца 19 асоб, адбываючых папраўчыя работы. Двое з іх у дадзены момант наогул нідзе не працуюць: Д.Сакадынскі ў 2008 годзе выехаў на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, там за ўчыненае злачынства адбывае пакаранне ў месцах пазбаўлення волі; В.Бокі ў наш раён прыехаў з Бабруйска, дзе быў асуджаны да 6 месяцаў папраўчых работ. На той момант ён нідзе не працаваў, у яго адсутнічалі дакументы. Зараз дакументы на яго прозвішча адноўлены, ён асуджаны да прымусовага лячэння ва ўмовах лячэбна-працоўнага прафілакторыя.
Адлічэнне сродкаў з аднаго адбываючага папраўчыя работы складае 443 366 руб. у месяц, што з’яўляецца другім вынікам па вобласці (сярэднеабласны паказчык — 312 177 руб.).
Пад асаблівым кантролем супрацоўнікаў РАУС знаходзяцца асобы, судзімыя да пазбаўлення волі за наўмысныя злачынствы два і болей разоў. Такіх на тэрыторыі раёна пражывае 43 чалавекі, у адносінах да іх можа быць устаноўлены прэвентыўны нагляд. Так, паднаглядны С.Бяржанін летась дапусціў тры парушэнні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду, ён асуджаны да 6 месяцаў арышту. Два парушэнні дапусцілі С.Герасімовіч і В.Баранаў, па аднаму — С.Ганчарэнка, П.Стэльмакоў, Г.Курбанаў, А.Апасаў.
У мэтах забеспячэння своечасовага прафілактычнага ўздзеяння на раней асуджаных асоб крымінальна-выканальніцкай інспекцыяй сумесна з аддзяленнем аховы правапарадку і прафілактыкі вядзецца пастаянная работа. Так, летась з ліку раней асуджаных асоб 9 чалавек былі накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый, у адносінах 2 праведзены наркалагічныя экспертызы.
Але, нягледзячы на праводзімую мэтанакіраваную работу, летась на тэрыторыі раёна было ўчынена 65 злачынстваў асобамі, якія мелі судзімасць. Самымі распаўсюджанымі з’яўляюцца крадзяжы маёмасці грамадзян.
Асноўнымі прычынамі ўчынення злачынстваў па-ранейшаму з’яўляюцца нежаданне многіх грамадзян станавіцца на шлях выпраўлення, адсутнасць пастаяннага працоўнага месца, злоўжыванне спіртнымі напоямі.
Сумесна з зацікаўленымі службамі праводзім сустрэчы па месцы жыхарства з такімі грамадзянамі з мэтай папярэджвання ўчынення імі злачынстваў і правапарушэнняў, аказання дапамогі ў працаўладкаванні, прадастаўлення неабходнай кансультацыі. Так, на працягу мінулага года арганізоўваліся акцыі “Альтэрнатыва”, “Небяспечнае суседства”, Нагляд” і інш, у ходзе якіх для раней судзімых асоб дэманстраваліся відэафільмы прафілактычнай накіраванасці, а таксама наладжваліся рэйдавыя мерапрыемствы.
Спадзяемся, што пастаянны кантроль за асуджанымі асобамі, прымяненне да іх жорсткіх мер уздзеяння, а таксама дапамога з боку родных, зацікаўленых службаў дасць чакаемы вынік — зніжэнне колькасці ўчынення злачыннасці і парушэння правапарадку.
Дзяніс КАНДРАЦЬЕЎ,
інспектар
крымінальна-
выканальніцкай
інспекцыі РАУС.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024