Кіраўчане не здаюць лідзіруючых пазіцый

У чэмпіянаце свету па веласпорце на трэку, які праходзіў ў Францыі, прымалі ўдзел і двое былых выхаванцаў Кіраўскай ДЮСШ Вольга Антонава (Масюковіч) і Раман Цішкоў, якія ўваходзяць у састаў нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь.
Вольга Антонава прадстаўляла нашу зборную ў каманднай гонцы. У выніку ўпартай барацьбы беларусы занялі 11 месца. Шостае месца ў гонцы омніўме ў скарбонцы Рамана Цішкова. Сёлетняе выступленне Рамана — несумненны прагрэс: на мінулагоднім форуме сярод эліты сусветнага веласпорту юнак быў толькі дзесятым.
Па выніках чэмпіянатаў і кубкаў свету ўсе спартсмены набіраюць рэйтынгавыя ачкі, якія ў далейшым стануць для іх пуцёўкай на ўдзел у Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Бразіліі.
Прадстаўнікі Кіраўшчыны Вольга Антонава і Раман Цішкоў маюць небла-гія шанцы на ўдзел у іх. Усяго ж у Алімпіядзе-2016 у гэтым відзе спорту прымуць удзел 18 спартсменаў.
Па выніках усіх адбыўшыхся гульняў Раман Цішкоў на сённяшні дзень у сусветным рэйтынгу мае 11-ы рэзультат.
Па выніках 2014 года сярод 14 стыпендыятаў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ганаровых стыпендый удастоены 3 выхаванцы ДЮСШ: Вольга Антонава, Надзея Свірко і Раман Цішкоў.
Юрый ЦІШКОЎ,
трэнер па веласпорце ДЮСШ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.