НАШ ТУРЫСЦКІ БРЭНД!
Як паведамляла “раёнка”, у межах акцыі “Мая малая радзіма”, прысвечанай 80-годдзю ўтварэння раёна, сярод устаноў адукацыі быў наладжаны конкурс па распрацоўцы мастацка-дызайнерскага праекта “Турысцкі брэнд горада Кіраўска і Кіраўскага раёна”. Паведамляем аб выніках конкурсу і знаёмім з работамі вучняў.
Першае месца журы прысудзіла брэнду, які прадаставіла на конкурс Скрыпліцкая СШ. Гісторыю ўзнікнення такой ідэі брэнда дзесяцікласнік гэтай школы Іван Буднікаў растлумачыў наступным чынам: “ Веласіпед — самы распаўсюджаны від транспарту ў Кіраўску. Жыхары горада з задавальненнем перамяшчаюцца на веласіпедах па справах, на прагулках, актыўна ўдзельнічаюць у традыцыйнай раённай акцыі “За здароўем — на веласіпедзе!”. У Кіраўску на кожную сям’ю прыходзіцца па два-тры веласіпеды. Ён стаў неад’емнай часткай жыцця і заняткаў спортам.
Турысцкія маршруты на веласіпедзе — гэта здарова і цікава!”.
На другім месцы — праекты Чыгірынскай і Дабаснянскай школ, на трэцім — Мышкавіцкая СШ.