Прымем актыўны ўдзел у навядзенні парадку!

З мэтай далейшай актывізацыі работы па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні горада і сельскіх населеных пунктаў рашэннем раённага выканаўчага камітэта рэкамендавана кіраўнікам арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, старшыням сельскіх выканаўчых камітэтаў правесці ў суботу, 21 сакавіка, дзень бязвыплатнай працы. Зацверджаны план мерапрыемстваў, вызначаны аб’екты, дзе будуць праводзіцца работы па навядзенні чысціні і парадку, добраўпарадкаванні горада і сельскіх населеных пунктаў.

Плануецца ажыццявіць работы на могілках “Селішча”, “Старасельскае”, “Хамічы”, навесці належны парадак на прыбярэжных тэрыторыях возера “Селішча” і Чыгірынскага вадасховішча, прылягаючай тэрыторыі да санаторыя імя К.П.Арлоўскага.
Папрацуюць кіраўчане і на пустуючай тэрыторыі за філіялам ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”, безгаспадарных участках.
У гэты дзень будуць працаваць дзіцячыя дашкольныя ўстановы з тым, каб бацькі мелі магчымасць у выхадны дзень адвесці туды дзяцей і паўдзельнічаць у дні бязвыплатнай працы.
Заробленыя сродкі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку будуць накіраваны Паўлавіцкаму сельвыканкаму для добраўпарадкавання населеных пунктаў сельсавета.
Папрацуем зладжана і плённа на карысць таго, каб наш родны край быў яшчэ больш чыстым і ўтульным!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.