Веснавая сяўба распачата

Веснавая сяўба распачата

seetrapts

osa1 zagryzchik1

У раёне распачалася сяўба ранніх збожжавых культур. У ліку першых да гэтай адказнай справы прыступілі хлебаробы ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. У сераду карэспандэнты “раёнкі” пабывалі на яго палетках і пацікавіліся не толькі ходам пасяўной кампаніі, але і ўсіх веснавых палявых работ, якія тут ідуць  поўным ходам. 

“Пакуль што ў нас задзейнічаны адзін пасяўны агрэгат, — расказаў галоўны аграном Уладзімір Дарафей. — Напагатове яшчэ адзін, у бліжэйшыя дні і яго ўключым у работу”.
Пачалі сяўбу з яравой пшаніцы гатунку “тома”. І калі будзе спрыяць надвор’е, зусім хутка першыя зярняты, кінутыя ў глебу, прарастуць і упрыгожаць палеткі маладой зелянінай раслін. Першы ўчастак, у 70 га, за Любонічамі пад пасяўныя работы падрыхтавалі яшчэ з восені. Распачаць сяўбу даверылі аднаму з самых вопытных і адказных механізатараў Уладзіміру Комару. На гэтых работах ён не першы год, заўсёды ў ліку перадавікоў і ўнутрыгаспадарчага, і раённага спаборніцтваў. Справу сваю ведае выдатна. Кіруе складанай тэхнікай з лёгкасцю, даглядае яе, не дапускае значных паломак. Пасяўныя работы Уладзімір Дзмітрыевіч выконвае хутка і якасна: “А па-іншаму і нельга, — адзначыў ён у размове, — сам сею, сам і ўбіраць збожжа буду”. У пары з ім на падвозцы і загрузцы насення працуе Юрый Ільінчык.
Для механізатараў РАПТЗ задача нумар адзін — закрыццё вільгаці. Сухая восень і бясснежная зіма не лепшым чынам паўплывалі на колькасць вільгаці ў глебе, яна хутка выходзіць, таму і спяшаюцца правесці гэтыя работы ў найкарацейшыя тэрміны, бо разумеюць, што ад гэтага напрамую залежыць будучы ўраджай збожжавых і зернебабовых культур.

Не менш важная задача — падкормка азімых. Неспрыяльнае надвор’е ўзімку вельмі аслабіла расліны, таму неабходна як мага хутчэй даць ім дадатковую моц, каб яны пайшлі ў рост і ў хуткім часе закаласіліся тугімі зярняткамі. Шчыруе на гэтых работах малады механізатар Дзмітрый Комар. Юнак вельмі адказна ставіцца да даручанай справы, бо прыкладам стараннай працы для яго з’яўляецца бацька Уладзімір. На падвозцы КААСа для запраўкі “РАСЫ” задзейнічаны ветэран механізатарскай справы Уладзімір Сакалоўскі, за яго плячыма амаль 40 гадоў працоўнага стажу.
На веснавым полі райаграпрамтэхзабеспячэння выконваліся і іншыя работы. Рыхтавалася глеба для сяўбы ранніх збожжавых і зернебабовых, раскідвалася і заворвалася арганіка, праводзілася падкормка шматгадовых траў і пашаў. Плённа шчыруюць на гэтых работах Уладзімір Шэлянгоўскі, Уладзімір Грамыка, Аляксандр Габрусь, Яўген Кніга і іншыя.
Згодна з рабочым планам у РАПТЗ неабходна пасеяць яравую пшаніцу на 400 га, ячмень — на 383 га, зернебабовыя — на 352 га, авёс — на 80 га. Значныя плошчы тут адведзены пад кукурузу, якая будзе вырошчвацца на зерне, насенне і на зялёны корм. Завяршыць усе пасяўныя работы тут плануюць у аптымальныя тэрміны.
На высокапрадукцыйную працу на веснавых палетках накіраваны меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання. Усе механізатары забяспечваюцца гарачымі смачнымі абедамі са сталовай сельгаспрадпрыемства, працаўнікі поўнасцю ўкамплектаваны сродкамі індывідуальнай абароны і спецвопраткай.
З раніцы і да позняга вечара шчыруюць механізатары на палетках, каб забяспечыць высокія тэмпы і якасць сяўбы і атрымаць дастойны ўраджай.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.
На здымку: механізатар Юрый Ільінчык заняты на падвозцы і загрузцы насення. Замацаваная за ім тэхніка заўсёды ў спраўным стане.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024