Вядуцца вясенне-палявыя работы

pishetkyltiviryet

Хуткімі тэмпамі распачаліся вясенне-палявыя работы ў СВК “Чырвоны баец”. У гаспадарцы імкнуцца выкарыстаць кожную пагодную хвіліну, каб выканаць падрыхтоўчыя і пасяўныя работы ў найбольш аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.
Зімой механізатары пастараліся дасканала адрамантаваць замацаваную за імі тэхніку, каб у гарачую пару сяўбы не губляць дарэмна часу.
Сярод першачарговага кола сельгасработ — ворыва, вывазка і ўнясенне арганікі, культывацыя глебы. Работы разгортваюцца па меры падсыхання глебы. Паралельна частка механізатараў шчыруе на за-крыцці вільгаці на ўчастках пад цукровыя буракі. Пры-ступілі ў гаспадарцы да ўнясення мінеральных угнаенняў пад веснавую сяўбу і падсеву шматгадовых траў.
Усяго ж агульная плошча яравой сяўбы ў СВК “Чырвоны баец” складае 1200 га, з іх пад раннія збожжавыя і зернебабовыя адведзена 400 га. Кукурузай запланавана засеяць 520 га, цукровымі буракамі — 270 га.
Фотарэпартаж
Максіма МІКЕШЫНА.
На здымках: механізатар Павел Букаты заняты на ворыве; на культывацыі глебы за-дзейнічаны Мікалай Масюковіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.