Высокія ўзроўні
Пераможцам раённага спаборніцтва сярод калектываў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання прызнаны калектыў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
Выхаванцы спартыўнай школы дасягаюць высокіх вынікаў на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. Раман Цішкоў і Вольга Антонава сталі чэмпіёнамі краіны па веласпорце ў гонках па шашы і трэку, прызёрамі маладзёжнага чэмпіянату Еўропы ў гонках на трэку.
Каманда дзяўчат па валейболе — сярэбраныя прызёры рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў (на здымку).
Футбольная каманда «Кіраўск—ДЮСШ» — бронзавыя прызёры чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе.
У спісы нацыянальных і зборных каманд рэспублікі ўключаны 13 спартсменаў-кіраўчан. Трое выхаванцаў школы з’яўляюцца стыпендыятамі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У вышэйшае звяно падрыхтоўкі перададзены 4 выхаванцы ДЮСШ.