Жыллёва-камунальныя паслугі — на больш высокі ўзровень

Жыллёва-камунальныя паслугі —  на больш высокі ўзровень

grederw

Мы сустрэліся з дырэктарам УКП “Жылкамгас” Юрыем МАЦЮШОНКАМ і папрасілі расказаць аб тым, з якімі вынікамі сустракаюць камунальнікі прафесійнае свята.  

— Юрый Васільевіч, вядома, што адной з галоўных сацыяльных задач дзяржавы з’яўляецца прадастаўленне гарантаванага спектра жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву. Як у гэтым плане можна ахарактарызаваць сітуацыю ў нашым раёне?
— Мы забяспечваем тэхнічнае абслугоўванне і рамонт жылога фонду, водазабеспячэнне і водаадвядзенне, цеплазабеспячэнне, збор і ўтылізацыю цвёрдых бытавых адходаў, утрыманне ў належным санітарным стане вуліц горада, іх асвятленне і добраўпарадкаванне, аказваем шэраг платных паслуг, працуюць лазня і гасцініца. І для таго, каб усё пералічанае не выклікала нараканняў у спажыўцоў, мы працуем адказна, прафесійна, своечасова ўхіляем усе недахопы.
Па выніках мінулага года тэмп росту прадукцыйнасці працы склаў 121,6%, заработнай платы — 115,6%. Выручка ад дзейнасці прадпрыемства — 53640 млн. рублёў. Гэта дазволіла калектыву ў штогадовым спаборніцтве сярод галін народнай гаспадаркі раёна за 2014 год заняць другое месца сярод арганізацый у галінах транспарту, гандлю, сувязі і сферы абслугоўвання.
— У сувязі з правядзеннем у нашым раёне ў мінулым годзе абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2014” у падрыхтоўцы да яго прымалі ўдзел многія арга-нізацыі, насельніцтва. Над выкананнем якіх работ працавалі камунальнікі?
— У ходзе падрыхтоўкі да гэтага мерапрыемства выкананы значны аб’ём работ: пафарбавана 17600 м2 фасадаў жыллёвага фонду, адрамантавана 4720 м2 даху, 47500 м2 дарог, 11 двароў і дваровых тэрыторый. Былі заменены водаправодныя сеткі працягласцю 1 км і 3 км — цеплавыя сеткі. Дзякуючы агульным намаганням новы выгляд набылі многія вы-творчыя пабудовы, аб’екты сацыяльна-культурнага прызначэння і жыллёвага фонду. Значна папрыгажэў не толькі горад, але і сельскія населеныя пункты раёна.
— У сувязі з гэтым хочацца звярнуць увагу на той факт, што з наступленнем цёплых дзён і камунальнікі, і насельніцтва актыўна ўключыліся ў навядзенне чысціні і парадку…
— Ніхто не стане аспрэчваць, што вельмі прыемна хадзіць па добраўпарадкаваных вуліцах, падмеценых тратуарах, чыстых пад’ездах. Нашы работнікі кожную раніцу наводзяць парадак паўсюдна і робяць гэта для людзей. Але многія з іх не лічацца з працай камунальнікаў, выкідваюць смецце не ў спецыяльна прызначаныя для гэтых мэт кантэйнеры, а дзе прыдзецца. Далей сваю справу робяць каты, сабакі, якія расцягваюць яго па дварах, а вецер разносіць паперу паўсюдна.
І пакуль усе разам не станем сачыць за чысцінёй у нашым агульным доме, адным камунальнікам зрабіць наш край прыгожым і кветнеючым — не па сіле.
— Юрый Васільевіч, раскажыце, калі ласка, чым яшчэ займаецца ваш калектыў?
— Значную ўвагу надаем мадэрнізацыі цеплавых сетак, цеплавой мадэрнізацыі жыллёвага фонду, рамонту і замене водаправодных сетак. Дарэчы, у мінулым годзе ўведзена ў эксплуатацыю ачышчальныя збудаванні ў а/г Жылічы, на гарадскім міні-палігоне ўстаноўлена лінія сартыроўкі камунальных адходаў магутнасцю 5000 т у год. Увод яе ў эксплуатацыю дазволіў павялічыць узровень адсартыроўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў з камунальных адходаў і іх перапрацоўку.
— Аднак, нягледзячы на зладжаную работу камунальнікаў, скаргі ад насельніцтва яшчэ маюць месца…
— І такое не ўпрыгожвае ніводнага работніка. Нягледзячы на тое, што назіраецца недастатковая аснашчанасць матэрыяльна-тэхнічнай базы, недахоп сродкаў, камунальнікі імкнуцца рабіць усё своечасова і якасна. У мэтах забеспячэння большай аператыўнасці арганізавана кругласутачная работа дыспетчарскай службы, маецца брыгада слесараў-рамонт-нікаў.
Адмоўна ўплывае на зладжаную работу калектыву значная запазычанасць за прадастаўленыя камунальныя паслугі як суб’ектаў гаспадарання, так і насельніцтва. Да прыкладу, па стане на 1 сакавіка сума неплацяжоў за аказаныя паслугі насельніцтву складае 757 млн. руб., з іх 69 млн.— пратэрмінаваныя плацяжы. Гэтыя сродкі маглі б пайсці на ўтрыманне жыллёвага фонду.
— Цікава, якое месца ў агульным аб’ёме займае аказанне платных паслуг?
— За мінулы год аб’ём аказаных платных паслуг склаў 121,5% да ўзроўню папярэдняга года. Найбольшую выручку атрымліваем ад аказання насельніцтву цырульніцкіх, рытуальных паслуг, карыстання лазняй, гасцініцай.
— Што робіцца ў калектыве для ўмацавання працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны?
— У нашым калектыве злосных парушальнікаў дысцыпліны няма, усе людзі — адказныя, сумленныя, старанныя: кожны на давераным яму ўчастку забяспечвае якасную работу. Для заахвочвання прымяняем розныя меры ўздзеяння.
— Бягучы год для калектыву — юбілейны: споўнілася 80 гадоў з моманту заснавання прадпрыемства. Якія планы пастаўлены перад камунальнікамі сёлета?
— Юбілей прадпрыемства — гэта падзея, калі кожны яго работнік можа і, напэўна, абавязаны азірнуцца назад, у мінулае, падсумаваць зробленае ім самім і ўсім калектывам, задумацца аб перспектывах і ацаніць свае магчымасці па іх дасягненні.
Мы паставілі перад сабой задачу акрамя выканання пастаянных работ, пашыраць дадатковыя віды аказваемых паслуг і павялічваць аб’ёмы платных паслуг. Значную ўвагу ўдзяляем зніжэнню затрат, эканоміі электраэнергіі.
— Юрый Васільевіч, вядома, што поспех любога калектыву залежыць у асноўным ад людзей. На каго Вы, у першую чаргу, можаце спадзявацца?
— Улічваючы напружанасць нашай работы, выпадковыя людзі надоўга затрымацца тут не могуць. Людзі, якія душой хварэюць за даручаную справу, сваёй добрасумленнай працай прымнажаюць поспехі камунальнай службы — сапраўдныя энтузіясты: нягледзячы на складанасці і праблемы, яны працуюць на працягу доўгіх гадоў. Сярод іх — Антаніна Кушнярова, Ганна Камінская, Таццяна Тарашкевіч, Людміла Пятруша, Наталля Кушарбаева, Валянціна Галіцкая, Ніна Стэльмакова, Таццяна Костка, Кацярына Ісаечкіна.
Аператыўна вырашаюць узнікшыя праблемы, прымаюць канкрэтныя рашэнні начальнікі служб і падраздзяленняў: Іван Маркін, Валерый Белягоў, Мікалай Кахно, Мікалай Кед, Сяргей Хлапкоў, Сяргей Чабан, Рыгор Шчэрбіч, Аляксей Дваракоўскі, Віктар Каваленка. Гэтыя людзі добра ведаюць вытворчасць, з разуменнем ставяцца да выканання заданняў, заўсёды перажываюць за няўдачы, радуюцца дасягненням кожнага члена калектыву.
Слоў удзячнасці таксама заслугоўваюць прадстаўнікі рабочых спецыяльнасцей: Леанід Каранкевіч, Мікалай Елісеенка, Іван Сямёнаў, Яўген Кушняроў, Генадзь Барышчык, Анатоль Гайдукевіч, Яўген Дзямешка, Аляксей Зінкевіч, Сяргей Сядлуха, Святлана Сакалова, Алег Глушакоў, Яўген Галіцкі.
Шчыры дзякуй усім, хто стаяў ля вытокаў стварэння “Жылкамгаса”, з’ядноўваў калектыў, працаваў дзеля дабрабыту спажыўцоў і хто сёння сваёй сумленнай працай прымнажае здабыткі прадпрыемства, вучыць нашу моладзь.
Спадзяемся, што і ў далейшым калектыў з гонарам бу-дзе выконваць ускладзеныя на яго абавязкі, тым больш, што ўжо сёння мы працуем на апярэджванне праблем, а не на іх ухіленне.
Гутарыла
Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024