Дзеля іх шчаслівага жыцця пад мірным небам

ybirayut1

У ходзе падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне значная ўвага надаецца добраўпарадкаванню воінскіх пахаванняў, помнікаў і мемарыяльных комплексаў. Актыўны ўдзел у гэтай важнай справе прымаюць вучні ўстаноў адукацыі раёна. Юнакі і дзяўчаты шчыруюць разам з дарослымі, каб навесці чысціню і парадак на памятных месцах, тым самым аддаючы даніну павагі тым, хто загінуў у гады ваенных дзеянняў дзеля іх шчаслівага жыцця пад мірным небам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.