“Абаронца Айчыны”

vint1

На базе СШ №1 прайшлі раённыя спаборніцтвы “Абаронца Айчыны” сярод дапрызыўной і прызыўной моладзі па кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, у якіх прынялі ўдзел вучні 11 класаў усіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. На кожным этапе вялася ўпартая барацьба за асабістыя, а ў канчатковым выніку — за камандныя месцы.
Вучні Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева пад кіраўніцтвам трэнера-выкладчыка Валерыя Вароніча, выйграўшыя ў сваіх бліжэйшых праследавацеляў — рабят СШ №1, сталі пераможцамі. Трэцяе месца занялі юнакі Чыгірынскай СШ.
Асабістае першынство ў розных узроставых групах заваявалі Павел Масюковіч, Кірыл Сапега, Кірыл Наскавец, Павел Мялешкін з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, Дзяніс Лазаковіч, Кірыл Арцёмаў з СШ №1, Нікіта Суднікаў з Барчыцкага ВВК ДССШ, Антон Маслаў з Дабаснянскай СШ, Аляксандр Данцоў з Чыгірынскай СШ.
Членаў зборнай каманды раёна чакаюць выпрабаванні на абласным этапе спаборніцтваў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.