Адчувальная дапамога

gorodyatdajmne

У мэтах навядзення парадку на тэрыяторыях жывёлагадоўчых ферм, машынных двароў, зернесушыльных комплексаў раёна ў адпаведнасці з распараджэннем старшыні райвыканкама за сельгасарганізацыямі замацаваны прадпрыемствы, арганізацыі, установы горада. Да 1 мая бягучага года неабходна забяспечыць выкананне работ па добраўпарадкаванні ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У гэтыя веснавыя дні сіламі гараджан шмат зроблена па навядзенні чысціні, утульнасці і прыгажосці ў горадзе і сельскіх населеных пунктах, санітарнай ачыстцы тэрыторый, вуліц і дарог. Актыўна ўключыліся ў работы працоўныя калектывы УКП “Жылкамгас”, ДРБУ-197, ПМК-255, ААТ “ПМК-97 Вадбуд”, аўтапарка-14, райвыканкама, райспажыўтаварыства, райпаліўзбыту, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ААТ “Кіраўскія бытпаслугі”, райбальніцы, ліцэя №15, раёна газазабеспячэння, лясніцтваў і інш.
Разам з тым, хацелася б звярнуцца да жыхароў раёна з заклікам: не быць абыякавымі да таго, што робіцца навокал, актыўней далучацца да выканання работ па добраўпарадкаванні.
Вельмі засмучае той факт, што, калі адны людзі наводзяць парадак, іншыя ж, зробяць наадварот. Літаральна праз дзень пасля ўборкі тэрыторыі могілак “Старасельскае” калектывамі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў горада давялося назіраць кучы смецця каля агароджы. Нягледзячы на тое, што сіламі камунальнікаў тут адгароджана спецыяльнае месца для яго збору (на здымках унізе).
Давайце будзем культурнымі, станем паважаць працу іншых, дбаць аб чысціні прыроды і берагчы прыгажосць нашага агульнага дома — роднай Кіраўшчыны!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.