Далучыліся да карыснай справы

makaro

Рабяты, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, выказалі жаданне дапамагчы ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ў навядзенні чысціні і парадку ў дамах, дварах, а таксама на прылягаючай тэрыторыі.
У апошні дзень сакавіка яны наведаліся да ветэрана вайны Зінаіды Кузьмінічны Акушэвіч. Юнакі разам з кіраўніком гуртковай работы РЦСАН Валянцінай Русецкай шчыравалі ў двары сталай жанчыны: яны выграблі мінулагодняе лісце пладовых дрэў і перанеслі яго ў адведзенае для гэтага на прысядзібным участку месца. Затым узяліся за мётлы і спрытна падмялі двор і прылягаючы да дома ўчастак.
Ветэран вайны засталася задаволена работай рабят і пажадала ім быць заўсёды такімі шчырымі, добразычлівымі і чулымі. А самае галоўнае, каб яны ніколі не зведалі жахаў вайны, а побач з імі заўсёды былі блізкія людзі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.