Гэтых дзён не змоўкне слава!

yroki1

З кожным днём набліжаецца святкаванне самай памятнай і значнай даты — 70-годдзя Вялікай Перамогі. З гэтай нагоды ва ўстановах адукацыі раёна праходзяць разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя знамянальнай падзеі, праводзяцца тэматычныя конкурсы, гутаркі і сустрэчы, нала-джана работа выстаў, рабяты наведваюць музеі, дзе знаёмяцца з гісторыяй барацьбы савецкага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У межах праведзенага Адзінага дня “Гэтых дзён не змоўкне слава!” праходзілі ўрокі памяці, ладзіліся канцэртныя праграмы, адбыліся сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.  

Вучні Дабаснянскай СШ разам са сваімі настаўнікамі прымаюць актыўны ўдзел у добрых справах у гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі. Падчас раённага суботніка імі былі добраўпарадкаваны 7 брацкіх магіл і воінскіх пахаванняў.
Вучні школы прымаюць актыўны ўдзел у конкурсах, прысвечаных слаўнай даце. Так, работа адзінаццацікласніцы Ганны Кірэевай “Помнік” заняла першае месца ў абласным конкурсе “Добры дзень, свет!”. Вучаніца 10 класа Анастасія Фарчанава атрымала дыплом 3 ступені ў конкурсе малюнкаў “За мірнае неба над Брэстам”.
У межах правядзення Адзінага дня “Гэтых дзён не змоўкне слава!” адбылася сустрэча вучняў установы з ветэранам Вя-лікай Айчыннай вайны Дзмітрыем Аляксандравічам Шэндзеравым, а таксама былымі вязнямі фашысцкіх канцлагераў. Госці падзяліліся з падрастаючым пакаленнем сваімі ўспамінамі аб гадах ваеннага ліхалецця. Рабяты ў сваю чаргу па-дзякавалі ветэранам за мір на зямлі і бесклапотнае дзяцінства. Пасля сустрэчы быў наладжаны канцэрт “Віват пераможцам!”.
Таццяна ВОЛКАВА, намеснік дырэктара па навучальнай рабоце Дабаснянскай СШ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.