На ўсіх адна бяда

На ўсіх адна бяда

IMG_0852

26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбыўся выбух. У ліквідацыі вынікаў аварыі, не шкадуючы свайго жыцця і здароўя, прымалі ўдзел і жыхары нашага раёна. Сярод іх — кіраўчанін Аляксандр Івароўскі.

У той час на прадпрыемствах нашага горада арганізоўваліся брыгады з ліку работнікаў для выезду ў 30-кіламетровую зону адсялення для правядзення работ па дэзактывацыі земляў. У Чэрыкаўскі раён выехала група ў саставе 71 чалавека з тагачаснай райсельгасхіміі, якую ўзначаліў А.І.Івароўскі. Кіраўчане былі накіраваны ў вёскі Малінаўка і Чудзяны.
Працаваць даводзілася па 12 гадзін, было вельмі цяжка. Але людзі, усведамляючы ўсю складанасць сітуацыі і ўскладзеную на іх адказнасць, працавалі паўдарнаму.
Ліквідатарам даводзілася назіраць сумную карціну поўнай утылізацыі працвітаючага дагэтуль рэгіёна. Бульдозеры зруйноўвалі цэлыя вёскі: жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы. Тэхнікі ў зоне адсялення працавала шмат: яе прадаставілі ўсе вобласці і раёны краіны, каб дапамагчы ў ліквідацыі вынікаў аварыі.
Тая жудасная карціна, калі ў зямлю заворваліся збудаванні і пасевы, і сёння захоўваецца ў памяці ліквідатара, які кіраваў праводзімымі брыгадай работамі.
Аляксандра Іванавіча добра ведаюць на Кіраўшчыне: на працягу чатырох дзесяцігоддзяў ён працаваў аграномам па вапнаванні кіслых глебаў — спачатку ў тагачаснай райсельгасхіміі, а пасля яе рэарганізацыі — у райаграпрамтэхзабеспячэнні. Ён ведае кожнае поле сельгасарганізацый, бо за гэты час давялося неаднойчы выязджаць туды, каб правесці работы для паляпшэння ўрадлівасці ўчасткаў. Акрамя таго, да яго пастаянна звяртаюцца людзі за кансультацыяй па правілах правядзення вапнавання кіслых глебаў. І вопытны спецыяліст нікому не адмовіць, у абавязковым парадку дасць слушную параду.
Да справы ён ставіцца з душой, бо, выбраўшы аднойчы, прысвяціў ёй усё сваё свядомае жыццё. І працуе заўсёды на канчатковы вынік, каб не было сорамна перад людзьмі, як некалі вучыў яго бацька Іван Анісімавіч — ветэран Вялікай Айчыннай вайны сваіх дзяцей, а іх у сям’і было дзевяць.
А ад маці Тамары Канстанцінаўны малодшы сын у сям’і пераняў цягу да песні: ён заўсёды падпяваў ёй, калі разам займаліся рознымі справамі па гаспадарцы. І калі юнака прызвалі ў армію, ён быў удзельнікам ансамбля песні і танца “Тачанка” расійскай арміі імя А.В.Аляксандрава, яму было прысвоена званне лаўрэата-дыпламанта мастацкай творчасці горада-героя Мінска (1975 г.).
Аляксандр Івароўскі — чалавек няўрымслівага характару, сумленны, патрабавальны да сябе і сваіх падначаленых. А яшчэ — вельмі сціплы.
…Наша жыццё ўладкавана так, што, нягледзячы на ўсялякія катастрофы і трагедыі, яно працягваецца. Няхай сёлетняя і ўсе наступныя вёсны нясуць людзям радасць і надзею на лепшае, а чарнобыльская трагедыя заўсёды нагадвае аб тым, што ўсе мы ў адказе за тое, што адбываецца на зямлі.
Рыгор КАГАН,
ветэран працы.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024