На перадавых пазіцыях

boicy

На палетках сельгасарганізацый раёна разам з вопытнымі механізатарамі шчыруе моладзь. Аб іх поспехах сведчыць інфармацыя, прадастаўляемая РК ГА “БРСМ” рэдакцыі перад кожным чарговым выхадам нумара газеты. У многіх маладых земляробаў — выдатныя паказчыкі, якія дазваляюць ім быць у ліку лідараў на веснавых палявых работах.
У мінулую суботу першы сакратар РК ГА “БРСМ” Алена Осіпава пабывала на палетках КСУП “Жылічы” і павіншавала маладых механізатараў, якія дабіваюцца найлепшых вынікаў. Яна ўручыла рабятам Падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі, набытыя сумесна з пярвічнай прафсаюзнай арганізацый гаспадаркі.

Сяргей Міхнёў і Аляксей Грышчанка з каштоўнымі падарункамі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.