Паказалі выдатную гульню

chigirin

Выдатнюю гульню паказалі рабяты Чыгірынскай СШ на раённых спаборніцтвах па месцы жыхарства сярод дзяцей і падлеткаў не старэй 2001 года нараджэння па шашках. Яны не толькі сталі пераможцамі, але і заваявалі пуцёўку на абласныя спаборніцтвы.

У выніку напружанай барацьбы паміж камандамі СШ №1 і Мышкавіцкай СШ з перавагай у 0,5 бала другое месца заняла каманда СШ №1, на трэцім месцы — рабяты з Мышкавіч.

_______________

Каманда Чыгірынскай СШ прадстаўляла Кіраўшчыну на абласных спаборніцтвах па шашках. З 16 каманд-удзельніц нашы рабяты занялі 8-е месца. Але гэта не сапсавала ім настрой, бо, набраўшы 36 ачкоў, вучні прайгралі 3 ачкі камандзе, заняўшай 3-е месца.
Валерый ЦЫБУЛЬСКІ, старшыня
фізкультурна-спартыўнага клуба раёна.
Фота Дзмітрыя ЕМЯЛЬЯНАВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.