Вам — наша ўдзячнасць і павага!

skotom

У межах рэспубліканскага патрыятычнага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі”, прысвечанага 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, праводзіцца акцыя “Ветэран жыве побач”. Члены пярвічных арганізацый БРСМ сустракаюцца з ветэранамі, аказваюць ім дапамогу. 

Частыя госці ў жыхаркі а/г Жылічы, ветэрана вайны Т.І.Уласенка — навучэнцы сельгаскаледжа і вучні сярэдняй школы. Юнакі і дзяўчаты ўважліва слухаюць успаміны Таццяны Іванаўны аб ваенных гадах, калі яна разам з маленькай дачушкай знаходзілася ў блакадным Ленінградзе. Шмат цяжкіх выпрабаванняў выпала на яе лёс, неаднойчы даводзілася глядзець смерці ў вочы. Ніколі не сатруцца з памяці жанчыны тыя жудасныя дні, калі даводзілася жыць і працаваць у холадзе, голадзе, пад пастаяннымі абстрэламі.
Праз пэўны час дзіцячы садок, дзе Таццяна Іванаўна працавала выхавальнікам, быў эвакуіраваны на поўдзень краіны. Там яны прабылі да самай Перамогі.
У той час у жыцці жанчыны адбыліся перамены: яна выйшла замуж. У хуткім часе муж атрымаў накіраванне на работу выкладчыкам у Жыліцкі сельгаскаледж, а Таццяна Іванаўна ўладкавалася ў школу, выкладала матэматыку.
Вучні любілі настаўніцу за яе разуменне, дабрыню, пяшчоту, справядлівасць. Таму заўсёды імкнуліся пагутарыць з ёю на розныя тэмы, давяралі ёй свае тайны. І сёння, калі ўся краіна рыхтуецца да сустрэчы слаўнай даты Вялікай Перамогі, рабяты не пакідаюць Таццяну Іванаўну адну. Яны ганарацца тым, што побач з імі жыве сведка тых далёкіх жудасных падзей і ўдзячныя за яе ўспаміны.
На здымку: працаўнік тылу ў гады вайны Т.І.Уласенка з педагогам-арганізатарам Жыліцкага сельгаскаледжа Станіславам Масальскім і сакратаром пярвічнай арганізацыі БРСМ Ангелінай Рудніцкай падчас чарговай сустрэчы.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.