Хто імкнецца да перамогі, той яе дасягае
Падчас веснавых канікулаў на базе спартыўнай школы горада пад кіраўніцтвам трэнера С.І.Лазаковіча да рэспубліканскіх спаборніцтваў рыхтаваліся каманды валейбалістак Кіраўска, Бабруйска, Магілёва.
З 2 па 4 красавіка ў Магілёве прайшло першынства Рэспублікі Беларусь па валейболе ў праграме дзіцяча-юнацкай лігі сярод каманд дзяўчат, 1999 года нараджэння. У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды гарадоў Брэста, Гродна, Мінска, Магілёўскай вобласці.
Ва ўпартай барацьбе нашы валейбалісткі заваявалі 2-е месца, уступіўшы толькі дзяўчатам з Гродна, на трэцім месцы размясціліся мінчанкі.
Віктар ГАЛОМЗІК, дырэктар ДЮСШ.