З мэтай змяншэння няшчасных выпадкаў

denybez1

У Адзіны дзень бяспекі, які праводзіўся 17 красавіка г.г. на тэрыторыі вобласці, члены РК ГА “БРСМ” сумесна з супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі флэшмоб на вуліцах нашага горада.
У абедзенны перапынак кіраўчанам і гасцям горада яны раздавалі лістоўкі, у якіх змяшчалася інфармацыя аб шкодзе для здароўя табакакурэння, небяспецы ўжывання спайсаў, пажарнай бяспецы.
Юнакі і дзяўчаты з інтарэсам расказвалі многім слухачам аб асновах бяспекі жыцця-дзейнасці, нагадвалі няшчасныя выпадкі, якія адбыліся на тэрыторыі раёна з-за абыякавага абыходжання з агнём. Моладзь вельмі заклапочвае той факт, што ва многіх трагедыях вінаватыя грамадзяне, якія злоўжываюць алкаголем.
Ул.інфарм.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.