За мір і свабоду на зямлі

Насычаным і пазнавальным стаў Адзіны дзень пад назвай “Гэтых дзён не змоўкне слава!”, прайшоўшы ў Жыліцкай СШ. Падчас праведзеных класных гадзін нагадваліся трагічныя старонкі вайны, а таксама гучалі імёны тых, хто цаной уласнага жыцця заваяваў мір і свабоду на зямлі, рабяты чыталі аповеды аб знакамітых земляках-кіраўчанах, удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаных Зоркай Героя Савецкага Саюза.
У Жыліцкім гістарычным комплексе-музеі для рабят быў арганізаваны ўрок гісторыі “Дзядулевы медалі”. Рабяты даведаліся аб слаўным баявым шляху жылічан — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Экскурсавод І.Э.Шляхтава расказала аб Жылічах той пары, калі тут гаспадарылі нямецка-фашысцкія захопнікі. Затаіўшы дыханне, дзеці слухалі пра расстрэлы мірных жыхароў, пра дзейнасць размешчанага на тэрыторыі былога замка Булгака нямецкага шпіталя, пра вызваленчыя баі савецкіх салдат. Многія з рабят адзначылі, што дзякуючы гэтай экскурсіі даведаліся аб многіх раней невядомых ім ваенных падзеях, адбыўшыхся на тэрыторыі Жыліч.
Пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Г.У.Якуш быў праведзены конкурс “Салютуем, славячы Перамогу!”. Яго ўдзельнікі чыталі вершы аб подзвігах савецкіх салдат і людзях, якім давялося перажыць гады ваеннага ліхалецця.
У гэты ж дзень адбыўся ўрачысты прыём вучняў у акцябраты і піянеры. Маладое пакаленне запэўніла, што зробіць усё ад яго залежачае, каб і надалей квітнела наша любімая Беларусь.
Заключным момантам Адзінага дня стаў фестываль “Спяваем школай”. Вучні і настаўнікі ўстановы разам спявалі песні, якія калісьці натхнялі салдат на вызваленне роднай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты фестываль дазволіў адчуць, што ўсе мы — блізкія па духу людзі, у якіх агульная гісторыя. І гэтую гісторыю трэба памятаць і шанаваць.
Валянціна ЦЯРЭНЦЬЕВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры Жыліцкай СШ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.