Гэтых дзён не змоўкне слава!

gazeta 35 - 7.p65

Работнікі ясляў-садка №4 горада вялікую ўвагу ў выхаванні дашкольнікаў надаюць іх патрыятычнаму выхаванню. Педагогі знаёмяць малышоў з падзеямі мінулых гадоў, расказваюць ім аб подзвігах савецкіх воінаў, аб пакутах дзяцей і дарослых, якім давялося на сабе адчуць усе жахі Вялікай Айчыннай вайны. 

Вельмі спадабалася рабятам экскурсія ў дзіцячую бібліятэку, якая праходзіла ў межах Адзінага дня “Гэтых дзён не змоўкне слава!”. Бібліятэкары падрыхтавалі для рабят насычаную і пазнавальную праграму, галоўнай тэмай якой стала Вялікая Айчынная вайна. Садкоўцы з інтарэсам слухалі расказы аб тым, як дзеці дапамагалі дарослым весці барацьбу з ненавісным ворагам, як людзі, не шкадуючы ўласнага жыцця, абаранялі сваю Радзіму. У чытальнай зале бібліятэкі малышы пазнаёміліся з выставай літаратуры “Кніга, абпаленая вайной” і малюнкамі “Вайна вачамі дзяцей”.
Падчас наведвання музея гісторыі гімназіі экскурсавод расказала садкоўцам аб жыхарах нашага раёна, якія гераічна змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, а таксама аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, якія зараз жывуць побач з намі.
Хочацца спадзявацца, што гэтая экскурсія стане для выхаванцаў садка фундаментам для паважлівых адносін да гістарычнага мінулага сваёй краіны.
Таццяна АРЦЮХОВА,
загадчык дзіцячага садка №4.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.