Наводзілі чысціню ў парку

idn2 idn

Да Міжнароднага дня музеяў быў прымеркаваны суботнік па добраўпарадкаванні тэрыторыі Жыліцкага палацава-паркавага ансамбля, помніка архітэктуры ХVІІІ-ХІХ стагоддзяў. Ён быў арганізаваны камісіяй па справах напаўналетніх райвыканкама і райкамам БРСМ, на ўборку выйшлі навучэнцы сельгаскаледжа, схільныя да ўчынення правапарушэнняў.
Навучальная ўстанова вы-дзеліла транспарт, неабходны інвентар, а рабяты прымянілі сваю сілу дзеля добрай справы. Былі ачышчаны ад зямлі бардзюры, асфальтавыя дарожкі, сабрана і звезена сухое галлё. Усе навучэнцы, а іх было каля дваццаці чалавек, працавалі арганізавана, зладжана. Прыемна было назіраць, як яны дапамагалі адзін аднаму, нікога не трэба было прымушаць працаваць.
Пасля заканчэння работ навучэнцы сельгаскаледжа разам з першым сакратаром райкама ГА “БРСМ” Аленай Осіпавай, а таксама аўтарам гэтых радкоў абмеркавалі пытанні, якім чынам можна пазбегнуць правапарушэнняў сярод моладзі і якія формы правядзення вольнага часу больш запатрабаваныя рабятамі.
Вераніка КАСЬМІНА,
намеснік старшыні камісіі
па справах непаўналетніх райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.