Памяць пакаленняў

vpamyat

У гонар слаўнай даты — 70-годдзя Вялікай Перамогі — супрацоўнікамі дзіцячай бібліятэкі праводзіцца шэраг мерапрыемстваў для вучняў школ горада. Галоўная мэта такіх сустрэч — выхаванне ў рабят паважлівых адносін да гістарычнай спадчыны сваёй Радзімы, да баявога мінулага роднага краю, да слаўнага подзвігу дзедаў і прадзедаў, заваяваўшых мір і свабоду на зямлі.
Шчырую зацікаўленасць у рабят выклікалі літаратурна-музычная кампазіцыя “Жывая памяць пакаленняў”, кніжная выстава-экспазіцыя “Трагедыя вайны ў памяці народнай”, гадзіна памяці “Прайшла вайна праз дзяцінства”.
З кнігі Я.Соцікава і У.Парахневіча “Вайна вачамі дзяцей” былі зачытаны успаміны былых малалетніх вязняў фашыскіх канцлагераў аб тых жудасных умовах, якія ім давялося перажыць.
У ходзе мерапрыемства была праведзена віктарына “Іх імёнамі названы вуліцы нашага горада”, прысвечаная ўраджэнцам Кіраўшчыны — Героям Савецкага Саюза: К.П.Арлоўскаму, Е.У.Дабравольскаму, А.М.Рабцэвічу, Р.А.Худалееву, Ф.П.Нікіціну, А.І.Мельнікаву, а таксама ўраджэнцу Свярдлоўскай вобласці А.К.Шоміну, які прымаў удзел у вызваленні нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і загінуў, закрыўшы сваім целам амбразуру варожага дзота. Правільна на пытанні віктарыны адказалі Максім Левін, Кірыл Шышко, Ігар Стэфаненка, Данііл Захараў, Валерыя Кукулава, Ігар Шчоткін і Арцём Кітоў.
Рабятам была паказана дакументальная стужка “Пісьмы з вайны”, у якой сваімі ўспамінамі аб баявым мінулым дзяліліся кіраўчане — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
Таццяна МІКЕШЫНА,
супрацоўнік дзіцячай бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.