Шчаслівая сям’я — моцная дзяржава!

Шчаслівая сям’я —  моцная дзяржава!

SEMYA

Нараджэнне дзіцяці – вялікая радасць, а ў сям’і Булачкіных яна памножана ўтрая. Праўда, і клопаты таксама памножаныя, але ж маладыя бацькі з вялікай адказнасцю паставіліся спачатку да нараджэння, а потым – і да выхавання сыноў, таму складанасці іх не засмучаюць. 

Аляксандр і Кацярына пазнаёміліся і пакахалі адзін аднаго больш чым дванаццаць гадоў таму. А вось ажанілася маладая пара пазней, калі Аляксандр прыйшоў з арміі. З таго часу маладыя заўсёды разам.
Аляксандр Булачкін працуе камандзірам аддзялення пажарнай аварыйнай выратавальнай часці №1 у РАНС, тут ён карыстаецца заслужанай павагай. Калегі ведаюць яго як адказнага і выканальнага супрацоўніка. А нядаўна ён атрымаў нагрудны знак: “15 год органам і падраздзяленням, падначаленым МНС РБ”. Мужчына ганарыцца сваёй работай, атрымлівае ад яе задавальненне. А пасля – заўсёды спяшаецца дамоў, да сям’і.
Аляксандр упэўнены, што яго жонка – самая лепшая на свеце, чулая і шчырая. Ён яе вельмі любіць і шануе. Падчас гутаркі Кацярына хоча расказаць больш падрабязна пра свайго каханага. Жанчына кажа, што самым надзейным яе памочнікам у выхаванні дзяцей з’яўляецца муж. З ім ёй вельмі спакойна: шчодры, рашучы і мужны чалавек, побач з якім ёй хочацца быць слабай і адкрытай. А гледзячы на тое, як пяшчотна Аляксандр браў на рукі малодшага сына, пакуль маці папраўляла вопратку ў старэйшых дзяцей, карэспандэнты “раёнкі” пераканаліся: у гэтай сям’і пануюць лад і згода, пяшчота і павага адзін да аднаго і бязмежная любоў да дзетак: Уладзіслава, Арцёма і Дзмітрыя.
Старэйшы сын Булачкіных Уладзіслаў – першакласнік, і ўжо марыць стаць выраватавальнікам, як тата. Уладзік разумее, што маці трэба дапамагаць, таму з вялікай радасцю і трымценнем глядзіць малодшага браціка, калыхае яго, калі той прачнецца, дае пустышку.
Сярэдні сын Арцём у наступным годзе пойдзе ў школу. Хлопчыкі, перабіваючы адзін аднаго, расказвалі, як любяць і шануюць сваю маці. Любяць, як матуля гатуе, асабліва ім падабаюцца духмяныя салодкія бліны, бульбяное пюрэ з агуркамі і каўбасой. Як сапраўдныя мужчыны, хлопчыкі бавяць час з машынкамі, якіх у дзяцей – вялікае мноства. Як толькі рабяты падзяліліся з намі меркаваннем пра маці і рассказалі пра свае лю-бімыя гульні, адразу ж з вясёлымі усмешкамі паімчаліся на дзіцячую пляцоўку.
Малодшаму сыночку Дзіме ўсяго толькі адзін месяц. Ён стаў для бацькоў яшчэ адным падарункам лёсу. І за гэта жанчына яму вельмі ўдзячна, бо няма для маці большага шчасця, чым назіраць, як растуць яе малышы, крок за крокам спасцігаюць свет, радуюць сваімі поспехамі бацькоў.
Больш за ўсё маладая сям’я любіць праводзіць час разам. Цяпер любімыя святы для Аляксандра і Кацярыны – дні нараджэння дзяцей, чароўны Новы год. А бывае, што проста хочацца свята: тады ўся сям’я збіраецца разам, і з сябрамі едуць адпачываць на прыроду.
У цяперашні час у нашай краіне шмат сацыяльных бонусаў у падтрымку мнагадзетных сем’яў, за гэта Булачкіны ўдзячныя дзяржаве. Некалькі гадоў таму маладыя людзі атрымалі кватэру, пры гэтым яны карысталіся льготным крэдытам на будаўніцтва жылля. А зараз, пасля нараджэння трэцяга дзіцяці, будуць перагледжаны ўмовы крэдытавання, зменшыцца сума астатка па крэдыту. Аляксандр і Кацярына лічаць, што льготы не з’яўляюцца асноўным матывам для будучых мнагадзетных бацькоў, перш за ўсё імі рухае любоў да дзяцей і жаданне мець вялікую і дружную сям’ю.
Муж і жонка мараць, каб іх сыны выраслі добрымі, ветлівымі і, самае галоўнае, шчаслівымі.
Ірына Бабіч.

 

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024