І зноў па свеце крочыць Пераможны май!

І зноў  па свеце крочыць  Пераможны май!

pobedaНапярэдадні Дня Вялікай Перамогі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Рыгор Дзянісавіч Бравусаў, Рыгор Іванавіч Куцілкін і Марыя Іванаўна Гарохава сустрэліся з лепшымі прадстаўнікамі маладога пакалення Кіраўшчыны: Дар’яй Вароніч і Кірылам Драздом з гімназіі горада, Юліяй Багданавай з СШ №1. Вучні падзякавалі ветэранам за магчымасць радавацца мірнаму жыццю і будаваць планы на будучыню, адзначылі, што  сённяшняя моладзь будзе дастойнай зменай іх гераічнаму пакаленню, а подзвіг пераможцаў застанецца ў памяці і сэрцах назаўсёды.

Зноў квеценню садоў пакрылася зямля, і зноў па свеце крочыць Пераможны май. Сямідзесятая мірная вясна ўпрыгожвае зелянінай лясы, палі і ўзгоркі, мясціны, дзе некалі падалі снарады і ўзрываліся бомбы…
З кожным годам усё далей у глыбіню гісторыі адыходзяць суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Аднак дзесяцігоддзі не могуць сцерці з памяці ўдзячных нашчадкаў гераічны подзвіг людзей, якія набліжалі Перамогу, заваявалі мір і свабоду на зямлі.
Плячом да пляча змагаліся з ворагам у адным страі людзі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў: яны былі з’яднаны адзінай мэтай — вызваліць сваю Радзіму ад фашысцкай навалы. І перамаглі!
Да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ініцыіраваў правядзенне штогадовага рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі».
Для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Рыгора Іванавіча Куцілкіна баявы шлях пачаўся ў 16-гадовым узросце: юнак трапіў у дэсантныя войскі. Мужнасць і адвага вызначалі маладога байца ў барацьбе з фашыстамі. Сярод яго баявых узнагарод — ордэн Айчыннай вайны і медаль “За адвагу”. Ра-сіянін па месцы нараджэння, беларус — у душы — Рыгор Іванавіч лічыць сваёй радзімай абедзве краіны. Менавіта ў Беларусі, дзе жыве больш за 65 гадоў, ён стварыў сям’ю, выгадаваў дзяцей і самааддана працаваў на карысць яе развіцця і працвітання.
Да глыбіні душы кранулі Рыгора Іванавіча словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, прагучаўшыя падчас штогадовага Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь аб тым, што ў імкліва мяняючайся сітуацыі ў свеце наша краіна застаецца астраўком міру, спакою і парадку — усяго таго, дзеля чаго яны змагаліся з ворагам больш за 70 гадоў таму.
Зусім юным хлопцам быў прыняты ў рады дзеючай арміі Рыгор Дзянісавіч Бравусаў, які нарадзіўся на Касцюкоўшчыне. Быў разведчыкам, разам са сваім 475-м мінамётным палком давялося браць непрыступную крэпасць Кёнігсберг. На грудзях ветэрана золатам адліваюць заслужаныя ім ганаровыя ўзнагароды — ордэн Айчыннай вайны, медалі “За адвагу”, “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За ўзяцце Берліна”, “За Перамогу над Германіяй у Вя-лікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.” і іншыя. У мірны час Рыгор Бравусаў прадоўжыў несці службу ў органах унутраных спраў, якой прысвяціў 34 гады жыцця.
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Іванаўна Гарохава, ураджэнка в.Колбава, мужна змагалася з ворагам у скла-дзе партызанскіх атрадаў. Адважная дзяўчына прыклала ўсе намаганні, каб сучаснае пакаленне жыло пад мірным небам роднай Айчыны.
Памяць пра мінулае — свяшчэнная, з разуменнем да гэтага адносіцца маладое пакаленне беларусаў. Вучань гімназіі Кірыл Дрозд, які дзеля ўшанавання памяці жыхароў нашага раёна прапаўшых без вестак на франтах Вялікай Айчыннай вайны, праводзіць пошукавую работу па ўстанаўленні месцаў іх пахавання. Усяго Кірыл апрацаваў дадзеныя па 498 байцах, дзякуючы яго патрыятычнай рабоце ўдалося знайсці звесткі аб 52-х чалавеках. Вынікі яго пошукавай работы будуць надрукаваны ў раённай газеце.
Не толькі стараннай вучобай вызначаецца вучаніца 11 класа СШ №1 Юлія Багданава. Дзяўчына на працягу некалькіх гадоў уваходзіць у тройку лідараў рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні.
Паважлівымі адносінамі да старэйшага пакалення вызначаецца Дар’я Вароніч з гімназіі горада. Яна імкнецца сваёй вучобай, спартыўнымі дасягненнямі і актыўнай грамадскай дзейнасцю быць дастойнай ратных і працоўных подзвігаў дзедаў і прадзедаў.
Рабяты удзячныя ветэранам за магчымасць жыць і вучыцца ў прыгожай і незалежнай краіне, за яркае сонейка і бялёсую квецень садоў, якімі маладое пакаленне мае магчымасць любавацца!
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Общество

На вопросы даны компетентные ответы

29 марта 2024
Актуально

Веды – сіла: алімпіяда па вучэбных прадметах

29 марта 2024
Сельское хозяйство

Старт дала вясна!

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024