22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

vozdiki

У гэты дзень 74 гады таму назад наша краіна прыняла на сябе першы ўдар фашысцкай Германіі. Нягледзячы на гераічнае супраціўленне, мужнасць і адвагу, войскі Заходняга фронту не змаглі спыніць наступленне ворага, які імкліва рваўся на ўсход.
Жудасныя здзекі над мірнымі жыхарамі, карныя аперацыі, разбураныя і спаленыя гарады і вёскі не скарылі савецкі народ: усе, ад малога да вялікага, уключыліся ў барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, браліся за зброю, папаўнялі рады партызанскіх атрадаў. І вызвалілі родную зямлю ад ненавіснага ворага, заваявалі Вялікую Перамогу, якой сёлета 70 гадоў. Сем дзесяцігоддзяў над намі — мірнае блакітнае неба. Мы ўдзячныя за гэта ўсім, хто адстаяў мір і незалежнасць нашай краіны!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.