“Чыстае паветра”
З 1 па 30 чэрвеня бягучага года на тэрыторыі рэспублікі праводзіцца штогадовая акцыя “Чыстае паветра”, накіраваная на ўнясенне рэальнага ўкладу ў зніжэнне аб’ёмаў выкідаў забруджваючых рэчываў ад аўтатранспартных сродкаў, якія аказваюць шкоднае ўздзеянне на здароўе людзей і акаляючае наваколле.
Ва ўказаны перыяд асноўныя намаганні адказных службаў будуць накіраваны на кантроль за захаваннем аўтагаспадаркамі, эксплуатуючымі транспартныя сродкі, норм і патрабаванняў дзяржаўных стандартаў на таксічнасць і задымленасць адпрацаваўшых газаў, а таксама на выкананне аўтапрадпрыемствамі мерапрыемстваў па зніжэнні забруджвання атмасфернага паветра выкідамі ад транспарту, якія наносяць шкоду здароўю людзей і акаляючаму наваколлю. Значная ўвага надаецца альтэрнатыўным метадам руху і іх карысці.