Дзеля высокіх надояў і прываг

Дзеля высокіх  надояў і прываг

boycy2boycy1

Перад працаўнікамі СВК “Калгас “Ніва” пастаўлена важнейшая задача — пад поўную патрэбу забяспечыць кармамі амаль 4000 галоў буйной рагатай жывёлы, з якіх 1210 — дойны статак. З кожным годам пагалоўе грамадскага статка павялічваецца, узрастае і патрэбнасць у кармах, прычым высокай якасці, бо ад гэтага напрамую залежаць надоі і прывагі БРЖ, а гэта — грошы на дастойную зарплату працаўнікам і стабільнасць сельгаскааператыва.

Пры значнай колькасці пагалоўя БРЖ, напружаных планах і разліках на павелічэнне вытворчасці малака і мяса корманарыхтоўка ў сельгаскааператыве з’яўляецца прыярытэтным напрамкам у рабоце.
Для таго, каб зімова-стойлавы перыяд прайшоў без збояў, ніваўцам неабходна нарыхтаваць 1200 т сена, закласці 15500 т сенажу, 24500 т сіласу і 4750 т зернефуражу. Зараз, пакуль дазваляе надвор’е, пачалі нарыхтоўку сена. Назапасіць яго плануецца не менш, чым было ў мінулую зімоўку, каб хапіла і грамадскаму статку, і жывёле насельніцтва: па 2 тоны на карову плануецца выдзяляць яго лю-дзям, якія здаюць цялят у гаспадарку.
Корманарыхтоўчыя работы ў “Ніве” арганізаваны ў адзін бесперапынны і дасканала наладжаны канвеер: косяць траву, не дапускаючы яе пераспявання, пакідаюць для правяльвання ў валках, здрабняюць, дастаўляюць зялёнку ў сянажную траншэю і трамбуюць яе кругласутачна. Балазе, “зялёнае жніво” гаспадарка сустрэла ў поўным тэхнічным узбраенні: 6 трактароў задзейнічаны на касьбе траў, 1 займаецца іх варушэннем, 3 корманарыхтоўчыя камбайны здрабняюць зялёную масу і 8 адзінак тэхнікі адвозяць яе да сянажных траншэй.
Належным чынам клапоцяцца ніваўцы і аб захаванасці нарыхтаваных кармоў: усе маючыеся ў гаспадарцы сянажныя ямы былі загадзя прадэзінфікаваны, заасфальтаваны пад’язныя шляхі да іх. Закладка сенажу вядзецца пад строгім кантролем адказных спецыялістаў, што дазваляе праводзіць работы з захаваннем усіх тэхналагічных патрабаванняў. Тэхніка, якая выкарыстоўваецца для трамбоўкі, аснашчана GPS-навігатарамі, а гэта значыць, што ў любы момант можна адсачыць, колькі, калі і як працаваў трактар на дадзеным участку. Для нарыхтоўкі сена і сенажу ў гаспадарцы выкарыстоўваюць сучасны шматфункцыянальны нямецкі прэс-падборшчык, з яго дапамогай частку кармоў захоўваюць з выкарыстаннем плёнкі.
Як адзначыў у размове старшыня СВК “Калгас “Ніва” Іван Рыняк, задачы перад іх гаспадаркай стаяць значныя, і для іх выканання аднаго жадання мала, неабходна адказная і зладжаная работа ўсяго калектыву. І такая згуртаваная каманда, на думку кіраўніка «Нівы», у іх зараз сфарміравалася: многія ў гэтай мясцовасці нарадзіліся, выраслі і працуюць на сваёй зямлі самааддана, з душой.
У складзе корманарыхтоўчага атрада шчыруюць вопытныя і старанныя механізатары Сяргей Лебедзеў, Уладзімір Лукановіч, Міхаіл Рымараў, Генадзь Макаронак, Сяргей Гушчын, Алег Стальмакоў, Андрэй Храпянкоў, Аляксей Сямёнаў і многія іншыя.
З першымі промнямі сонца ў гаспадарцы пачынаюцца корманарыхтоўчыя работы, якія працягваюцца ўвесь светлавы дзень. У сваю чаргу, і кіраўніцтва гаспадаркі паклапацілася аб стварэнні належных умоў працы для механізатараў і вадзіцеляў: усе забеспячаны гарачым харчаваннем — абеды дастаўляюцца прама на зялёныя палеткі. Добрым стымулам для падтрымання высокага тэмпу і якасці работ сталі распрацаваныя ўмовы аплаты працы і прэміравання, а таксама працоўнага спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024