Галоўная ўзнагарода — здароўе пацыентаў

Галоўная ўзнагарода — здароўе пацыентаў

Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў, па склаўшайся традыцыі, на сцэне раённага Дома культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства. У гэты вечар у адрас прадстаўнікоў аховы здароўя прагучала шмат цёплых і ўдзячных слоў: за клапатлівыя рукі і шчодрыя сэрцы, за ўменне суперажываць і дапамагаць, вяртаць людзям радасць і надзею. 

_MG_0370 _MG_0431 _MG_0618 _MG_0642 _MG_0678 _MG_0691

Сярод ганаровых гасцей святочнага мерапрыемства былі старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Людміла Іванаўна Манько, Галіна Васільеўна Каранкевіч, Рыгор Іванавіч Куцілкін, Васіль Антонавіч Буслаў, старшыні раённых арганізацый РГА “Беларускі Фонд міру” Вольга Гаршкова і “Белая Русь” Васіль Маркевіч, старшыня раённага аб’яднання ветэранаў Эма Карпук, настаяцель Свята-Пакроўскага храма айцец Дзмітрый Первій. Павіншаваць медыкаў з прафесійным святам і выказаць ім свае павагу і ўдзячнасць завітала шматлікая колькасць кіраўчан.
Звяртаючыся да медыкаў са словамі віншаванняў, кіраўнік раёна Аляксандр Бутараў адзначыў, што важнейшай каштоўнасцю і адным з галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў нашай краіне з’яўляецца здароўе нацыі. Бачна гэта і на прыкладзе нашага раёна: паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў аховы здароўя, укараняюцца новыя тэхналогіі, на дапамогу медыкам прыходзіць новае сучаснае абсталяванне. Гэта аблягчае работу медперсаналу, стварае спрыяльныя ўмовы для працы і лячэння хворых. Аднак толькі ўмелыя рукі, шчырыя сэрцы людзей у белых халатах здзяйсняюць сапраўдныя цуды — выходжваюць пацыентаў, вяртаюць ім страчанае здароўе і працаздольнасць.
Гордасцю раёна назваў Аляксандр Бутараў медыкаў, якія стаялі ля вытокаў развіцця аховы здароўя Кіраўшчыны і прысвяцілі захаванню здароўя людзей сваё жыццё. Добрасумленная праца многіх з іх адзначана высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі: медалямі “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько і ўрач-педыятр Таццяна Кавалеўская, ганаровае званне “Выдатнік аховы здароўя” маюць Вера Лазаковіч, Надзея Дуброўская, Людміла Лазаковіч і Жорж Мастыкоў.
Са словамі віншаванняў да калектыву звярнулася галоўны ўрач райбальніцы, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Круцько: “Колькі б гадоў ні працавалі ўрач ці медсястра ў гэтай галіне, ніколі не ачарсцвеюць іх сэрцы да чужога болю. За іх знешнім спакоем хаваецца глыбокая ўнутраная трывога за жыццё чалавека, які трапіў у бяду. Іншы раз медыкам даводзіцца ў экстраных сітуацыях літаральна за секунды прыняць рашэнне і не памыліцца, бо на кон пастаўлена чалавечае жыццё”.
Алена Круцько выказала шчырую ўдзячнасць урачам, сярэдняму і малодшаму медперсаналу за высокі прафесіяналізм, самаадданую працу.
За дасягнутыя працоўныя поспехі і ў сувязі з прафесійным святам Ганаровай граматай упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама і абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя ўзнагароджана старшы лабарант Вольга Іваніцкая, грашовымі прэміямі — галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько і загадчык тэрапеўтычнага аддзялення Галіна Пархамовіч.
Падчас канцэрта, які падрыхтаваў калектыў мастацкай самадзейнасці райбальніцы, былі ўшанаваны юбіляры з нагоды дня нараджэння: участковая медсястра паліклінікі Наталля Глушакова, медсястра хірургічнага кабінета паліклінікі Валянціна Стрынадка, якая за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя была адзначана Ганаровай граматай райвыканкама, вадзіцель Віктар Меснік. Грашовую прэмію райвыканкама атрымала старшая медсястра паліклінікі Алена Шэлянгоўская.
Старшыня прафкама райбальніцы Алег Дворкін агучыў імёны работнікаў, якія за дасягнутыя працоўныя поспехі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі райбальніцы і прафкама з выплатай прэмій, шэрагу работнікаў былі аб’яўлены падзякі.
Канцэртная праграма стала зорным часам для многіх медыкаў. Сур’ёзныя і іншы раз строгія на рабоце, на сцэне РДК яны стараліся падарыць гледачам як мага больш свайго пазітыву, парадаваць іх новымі музычнымі, гумарыстычнымі і танцавальнымі нумарамі.
…Лісткі календара прадаўжаюць адлік наступным святам і будням. Хочацца пажадаць, каб сярод іх больш было спакойных, радасных і шчаслівых дзён. І для вас, людзі ў белых халатах, і для тых, на варце чыйго здароўя вы закліканы быць.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024