Пераможцы — рабяты з Паўлавіцкай СШ

DSC08182

Адбыліся спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў 2000-2001 г.н. па месцы жыхарства па стрытболе (разнавіднасць вулічнага баскетбола) на спартыўнай пляцоўцы па вул.Камсамольскай (каля д.44) у Кіраўску.
У выніку напружанай барацьбы сярод дзяўчынак перамогу атрымала каманда Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. На другім месцы — каманда Мышкавіцкай СШ, на трэцім — гімназіі горада. Сярод хлопчыкаў лепшы вынік — у каманды гімназіі горада. Другое месца заняла каманда Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худале-ева, трэцяе — СШ №1.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.