У Кіраўску адбыўся раённы выпускны вечар

У Кіраўску адбыўся раённы выпускны вечар

vypusk

meda

vypy1

“Золотистым звоном наше прошлое покатилось вдаль от школьных стен, и рассвет уже встречая взрослыми, по-другому ждали перемен…” — гэтыя радкі з песні “А мы любили” ў выкананні гурта “Hi-fi” нібыта сімвалізуюць час, які быў у жыцці амаль кожнага з нас — развітання са школай. Усе мы пакідалі школьны двор пад гукі нестарэючага вальса, пад купалам пажаданняў ад бацькоў і настаўнікаў паспяховага паступлення і выбару прафесіі, таму выпускны вечар на ўсё жыццё пакідае ў сэрцы прыемна-пяшчотныя, з кропелькай журботы пачуцці.
Сёлета галоўнымі героямі раённага выпускнога вечара сталі 102 выпускнікі — прыгожая, таленавітая моладзь, якой ганарыцца Кіраўшчына. Па традыцыі, якая пусціла свае карані ў раёне 6 гадоў таму, агульны выпускны вечар наладжваецца ва ўрачыстай атмасферы на галоўнай плошчы райцэнтра або ў раённым Доме культуры. Сёлета, дзякуючы сонечнаму надвор’ю, цэнтрам асноўных дзеянняў стала плошча імя Кірава. Гарачымі апладысментамі выпускнікоў сустракалі бацькі, настаўнікі, сябры, іншыя кіраўчане і госці, якія прыйшлі дзяліць радасць і сум віноўнікаў урачыстаcці, палюбавацца імі. А паглядзець было на што! Экстравагантныя і какетлівыя сукенкі ў дзяўчын, строгія і модныя касцюмы ў юнакоў, а, галоўнае — бляск у вачах, поўных светлых надзей і мар.
Выпускнікоў вітаў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, які адзначыў, што веды, праца і мэтанакіраванасць павінны стаць асновай на іх жыццёвым шляху. Аляксандр Міхайлавіч выказаў упэўненасць, што ў будучым гэтыя юнакі і дзяўчаты стануць яркімі прадстаўнікамі навукі, будуць умела прымяняць атрыманыя веды і набытыя навыкі на вытворчасці і ў сельскай гаспадарцы.

Старшыня райвыканкама засяродзіў увагу прысутных на тым, што бягучы год у нашай краіне аб’яўлены Годам моладзі. Сучаснаму грамадству патрэбны мэтанакіраваныя, энергічныя, таленавітыя маладыя людзі.
Аляксандр Бутараў падкрэсліў, што, згодна маючыхся звестак, каля 17% выпускнікоў ужо плануюць заключыць мэтавыя дагаворы на абучэнне, каб пасля заканчэння навучальных устаноў вярнуцца ў родны раён для працаўладкавання.
У 2014 — 2015 навучальным годзе колькасць вучняў, якія закончылі школу на 7 — 10 балаў, склала 60,1%. Сярэдні бал — 7,9, што на 0,2 бала вышэй за паказчык мінулага года.
За выхаванне і навучанне дзяцей кіраўнік раёна выказаў удзячнасць педагогам Г.А.Каленік, А.У. Пархамовіч, Т.М.Хомчанка, Н.М.Яфрэмавай, В.В. Яскевіч, С.М.Садоўнікаву, В.І.Варонічу, С.В.Шчэрбіч, Т.І.Бягун, І.В.Стэльмаковай і многім іншым. Аляксандр Бутараў таксама падзякаваў бацькам выпускнікоў і за годнае выхаванне іх сыноў і дачок, і за плённае супрацоўніцтва з установамі адукацыі.
А рабятам Аляксандр Міхайлавіч пажадаў, вядома ж, поспехаў у далейшых уступных іспытах і шчаслівага шляху.
Эстафету пажаданняў працягвала член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Круцько: «Не забывайцеся пра малую радзіму, пра настаўнікаў, а пасля навучання абранай прафесіі вяртайцеся на Кіраўшчыну! Няхай ваша будачая праца стане любімай!»
Благаславенне на далейшы жыццёвы шлях даў настаяцель Свята-Пакроўскага храма іерэй Дзмітрый Первій: «У час, калі вы, рабяты, глядзіце ў дарослае жыццё, хачу нагадаць вам пра высокае прызначэнне чалавека — ствараць, рабіць лепш усё, да чаго ён дакранаецца, прыўносіць гармонію ў жыццё. І калі ў вас гэта будзе атрымлівацца, стане радасней і вам, і тым, хто вас акружае. Жадаю вам любові: да Радзімы, да бліжніх, да сваёй працы».
Для пяці выпускнікоў (аб іх чытайце на 1-й стар.) настала своеасаблівая “хвіліна славы”: старшыня райвыканкама ўручыў ім атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі асаблівага ўзору з узнагародай залатымі медалямі і наручнымі гадзіннікамі.
Падзячныя пісьмы райвыканкама за выхаванне дзяцей атрымалі бацькі: Валерый і Галіна Арцюкоўскія, Аляксандр і Наталля Іваніцкія, Аляксандр і Таццяна Костка, Уладзімір і Наталля Пархамовічы, Валерый і Наталля Юхноўскія.
Усе астатнія выпускнікі атрымалі з рук кіраўніка раёна атэстаты — своеасаблівыя прапускныя білеты ў дарослае жыццё. Шэраг рабят быў адзначаны сувенірамі за актыўную грамадскую пазіцыю, перамогу і ўдзел у навуковых, доследных, творчых, спартыўных конкурсах і спаборніцтвах: Аліна Аверкава, Кірыл Дрозд, Валерыя Петрушкова з гімназіі; Юлія Багданава, Наталля Дайнека, Уладзіслаў Каспяровіч, Аліна Стэльмакова, Аэліта Чарнякова, Настасся Шах з СШ №1; Сяргей Гайдук, Павел Масюковіч з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худале-ева; Яўгенія Фірагіна з Мышкавіцкай СШ; Дзіяна Пенязь з Жыліцкай СШ; Антон Маслаў з Дабаснянскай СШ; Юлія Грынфельд, Алена Пархамовіч з Баравіцкай СШ; Вікторыя Ільінчык з Любоніцкай СШ.
Уладзіслаў Юхноўскі ад імя выпускнікоў запэўніў прысутных, што атрыманыя веды, укладзеная ў іх праца настаўнікаў стануць асновай далейшага дарослага станаўлення. Выпускнікі падарылі Аляксандру Бутараву карабель з сімвалічным пажаданнем, каб «судна», якім ён кіруе, імкнулася наперад і вяло Кіраўшчыну да працвітання.
На мерапрыемстве не абышлі ўвагай і тых, хто адкрыў краіну ведаў для рабят — іх першых настаўнікаў. На сцэну былі за-прошаны Л.У.Асташова, А.М.Верамеева, А.В. Дзмітрыева, Т.А.Даманцэвіч, В.М.Завішава, М.П. Іваніцкая, Л.А. Кед, С.М. Сафронава, Л.А.Цімафеева, А.І.Хадасевіч, А.В. Шрэйтэр, Л.І.Шчэрбіч, Л.Я.Юхноўская, Н.М.Кавалёва. Ім было прапанавана прадоўжыць фразу “Мае выпускнікі — самыя…” — працавітыя, таленавітыя, неардынарныя, сціплыя, чулыя, дружныя, руплівыя, самыя любімыя, — адзначылі педагогі. У знак удзячнасці ад рабят яны атрымалі кветкі і медалі “Школьная мама”.
Затым на сцэне першыя настаўнікі ўступілі месца класным кіраўнікам С.М.Садоўнікаву, У.Г.Сароку, Н.М.Юхноўскай, С.М.Гаўрыленка, Г.А. Міхалап, Н.Я.Лук’янавай, Т.Г.Бараноўскай, В.Ф.Крупінскай, В.А. Буднікавай, Т.В.Шаўцовай. Па традыцыі, выпускнікі падарылі ім сувенірныя чайнікі, як сімвал дружбы, дабрабыту, гасціннасці.
Ад імя дырэктараў устаноў адукацыі слова трымала кіраўнік гімназіі Галіна Русецкая: «У вашым жыцці, паважаныя выпускнікі, надышла адказная пара. Ёсць планы і мары — каб іх увасобіць, трэба, у першую чаргу, паспяхова здаць цэнтралізаванае тэсціраванне. Няхай удача спадарожнічае вам! Паважайце ўсіх, хто вас акружае, і кім бы вы ні сталі — працуйце адказна і старанна!»
Дарэчы, дырэктарам самім давялося прайсці няпросты іспыт. Трэба было адгадаць, што змяшчае чорная скрыня — прадмет, які ў выпускнікоў асацыіруецца з працай дырэктара школы. У якасці варыянтаў прагучалі розныя адказы. Аказалася — штурвал, пры дапамозе якога дырэктары кіруюць педагагічным і вучнёўскім калектывамі.
Напрыканцы ўрачыстасці выпускнікоў прыемна здзівілі іх бацькі — выканалі песню і падарылі ім сувеніры — соў, як сімвал адукаванага чалавека, а ўнутры іх — званкі, каб была магчымасць паклікаць на дапамогу.
Юнакам і дзяўчатам былі ўручаны памятныя сувеніры і прыпаднесены торты ад раённых арганізацый ГА «Беларускі фонд міру», «Белая Русь». Арганізаваць відовішчнае мерапрыемства дапамаглі індывідуальныя прадпрымальнікі Аляксандр Падашэўскі і Міхаіл Дрозд.
На развітанне юнакі і дзяўчаты прадэманстравалі свае творчыя таленты, імі было падрыхтавана шмат канцэртных нумароў, у якіх прымалі ўдзел Аліна Стэльмакова, Дзіяна Пенязь, Кірыл Дрозд, Валерыя Петрушкова, Вікторыя Ільінчык і іншыя.
Юнакоў і дзяўчат закружыў доўгачаканы і назаўсёды запамінальны школьны вальс — танец развітання з дзяцінствам і сустрэчы з даросласцю.
Рознакаляровыя паветраныя шары расквецілі неба над плошчай, нібы яскравыя зорачкі — сімвалы надзей, планаў і мар. Няхай жа ў сёлетніх выпускнікоў усё збудзецца! Няхай іх планы і мары ажыццяўляюцца з такой жа лёгкасцю і хуткасцю, як паляцелі ў вышыню гэтыя паветраныя шары. У добры шлях, выпускнікі-2015!
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024