Асаблівую ўвагу — якасці работ

Асаблівую ўвагу — якасці работ

ctelmakov1

petrankov1

Гарачая пара зараз на хлебных палетках: ні адной хвіліны не прастайваюць камбайны, не прыпыняецца рух аўтамабіляў, якія спяшаюцца з поўнымі кузавамі  залацістага збожжа, не сціхае гул на збожжатаках — ідзе жніво!

Адным з лідараў уборачнай кампаніі ў раёне з’яўляецца СВК “Калгас “Ніва”.
Распачаўшы жніво ў сярэдзіне ліпеня з уборкі азімага рапсу, ніваўцы ўжо набліжаюцца да яго экватара. У мінулую сераду, калі карэспандэнты “раёнкі” пабывалі ў гаспадарцы, тут ужо былі ўбраны збожжавыя культуры больш чым на 700 га з агульных 2147 га. Сярэдняя ўраджайнасць склала больш за 30 ц/га. На палях сельгаскааператыва працуюць 8 камбайнаў, 5 аўтамабіляў заняты на адвозцы.
Як адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Аляксей Семашкевіч, сёлетняя ўборачная кампанія не вельмі радуе аграрыяў высокімі намалотамі: з-за бясснежнай зімы загінула значная частка пасеваў азімага рапсу, засушлівыя вясна і лета не далі каласавым наліцца, зерне дробнае, многія культуры падгарэлі. А вось зараз, калі прыйшоў час убіраць вырашчанае, перыядычна ідуць дажды, іншы раз работы даводзіцца прыпыняць. Таму кожная пагодная хвіліна выкарыстоўваецца з максімальнай аддачай.
Даводзіцца да ладу ўбранае збожжа на дзвюх сушыльных гаспадарках: у Барсуках і Капусціна. Сушылка М-819, што размешчана ў Капусціна, працуе на саломе, 8 напольных — на дравах: выкарыстоўваючы мясцовыя віды паліва, удаецца эканоміць нятанныя энергарэсурсы. Паспрыялі змяншэнню затрат на перапрацоўку і ачыстку збожжа і своечасова праведзеныя мерапрыемствы па хімічнай абароне раслін ад пустазелля: сельгаспалеткі “Нівы” вабяць вока жоўтай прыгажосцю каласоў без прымесей шкодных культур.
Для таго, каб не было страт ураджаю, і збожжа не выкідвалася з камбайнаў разам з саломай, было вырашана зменшыць хуткасць руху агрэгатаў да 3-4 км/ч і працаваць на нізкіх перадачах.

У зладжаным рытме весці ўборачную кампанію механізатарам дазваляе добра падрыхтаваная тэхніка, няма перабояў з забеспячэннем сельгасмашын гаруча-змазачнымі матэрыяламі. Удзельнікі жніва забяспечваюцца гарачымі абедамі. За своечасовае і якаснае правядзенне ўборачнай лепшыя хлебаробы дадаткова атрымаюць прэміяльныя даплаты.
Немалаважным аспектам работы зладжанага ўборачнага канвеера з’яўляецца забяспечанасць гаспадаркі адказнымі і стараннымі механізатарскімі кадрамі. У гэтым сэнсе ў кіраўніцтва СВК “Калгас “Ніва” падстаў для хвалявання няма: за штурваламі камбайнаў і ў кабінах аўтамабіляў — вопытныя і працавітыя хлебаробы. У пастаянных лідарах на жніве экіпажы камбайнераў у саставе Аляксандра Петранкова і Міхаіла Котава, Дзмітрыя Прэнза і Уладзіміра Лебедзева, Аляксандра Няфёдава і Алега Стальмакова. Не першы год высокімі паказчыкамі вызначаецца на жніве вадзіцель Андрэй Храпянкоў. Нягледзячы на малады ўзрост, вопыту і стараннасці ў працы яму не займаць. Андрэй неаднойчы за сваю добрасумленную працу адзначаўся як кіраўніцтвам гаспадаркі, так і райкамам прафсаюза работнікаў АПК. Нядрэнныя вытворчыя вынікі на сёлетнім жніве дэманструюць вадзіцелі Юрый Лютарэвіч і Іван Скрыпуноў.
Паспяхова спраўляюцца ніваўцы з выкананнем дзяржзаказу: падчас наведвання гаспадаркі тут ужо практычна закрылі план па здачы пшаніцы і ячменю. У хуткім часе на прыёмныя пункты будзе адпраўлена 280 т жыта, 120 т аўсу і 100 т піваваранага ячменю.
Як толькі пажніўныя палеткі пакідае апошні камбайн на змену ім прыходзяць прэс-падборшчыкі: салома скручваецца ў рулоны і звозіцца да фермаў. На вызваленых палях зусім хутка будуць уносіцца ўгнаенні і пачнецца сяўба азімага рапсу, затым прыдзе і чарга іншых азімых культур.
З раніцы і да позняга вечера шчыруюць на палях і збожжатаках удзельнікі жніва, а інакш і быць не можа, такая ў іх справа — клопат пра самы галоўны прадукт на стале — хлеб наш надзённы.
Людміла СЯМЁНАВА
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024