Для павелічэння тавараабароту і паляпшэння якасці паслуг

Для павелічэння тавараабароту  і паляпшэння якасці паслуг

LAVKA

Напярэдадні прафесійнага свята кааператараў аб асноўных напрамках дзейнасці райспажыўтаварыства мы папрасілі расказаць старшыню праўлення Святлану САРОКА:

—Дзейнасць спажыўкааперацыі раёна ўключае ў сябе гандаль, грамадскае харчаванне, прамысловасць, нарыхтоўкі, платныя паслугі. Працуем ва ўмовах канкурэнцыі з іншымі гандлёвымі сеткамі, таму пастаянна адшукваем новыя формы і метады работы, асвойваем новыя рынкі збыту, прымяняем гібкую цэнавую палітыку па шэрагу груп рэалізуемых тавараў. Працуем над паляпшэннем якасці абслугоўвання насельніцтва, абнаўляем тэхналагічнае абсталяванне, адкрываем новыя гандлёвыя кропкі. Дарэчы, на абнаўленне і мадэрнізацыю матэрыяльна-тэхнічнай базы летась было затрачана амаль 6,5 млрд. руб.
У мінулым годзе на тэрыторыі Цэнтральнага рынка г.Бабруйска адкрыта міні-кафэ “Кіраўскія смажанкі”, сярэднямесячны тавараабарот складае 50 млн. руб., у аг. Мышкавічы — кафэ-піцэрыя (45 млн. руб.).
Мадэрнізацыя гандлёвага цэнтра ў аг.Мышкавічы шляхам стварэння сучаснага ўніверсама “Родны кут” з пашыраным асартыментам тавараў дазволіла павялічыць рознічны сярэднямесячны тавараабарот на 50%, за другое паўгоддзе мінулага года тэмп росту ў супараўнальных цэнах склаў 162,8%.
Плануем і далей працаваць над стварэннем сучасных універсамаў з пашыраным асартыментам тавараў па даступных цэнах. Сёлета такім чынам плануем мадэрнізаваць магазін “Прадукты” ў аг.Жылічы.
Па-ранейшаму наша галіна грамадскага харчавання ў сістэме аблспажыўтаварыства займае лідзіруючае 3-е месца. Рэалізацыя на 1 жыхара па гандлі за 5 месяцаў бягучага года склала 2 млн. 945 т.руб. (4-е месца па аблспажыўтаварыстве).
Пастаянна пашыраем і абнаўляем асартымент выпускаемай прадукцыі. Пасля праведзенай мадэрнізацыі кандытарскага цэху зменена структура вытворчасці — перавага аддаецца крэмавым вырабам (даходнай і запатрабаванай прадукцыі). Укараненне новага абсталявання ў кандытарскім цэху дазволіла не толькі пашырыць асартымент, павялічыць аб’ём выпускаемай прадукцыі, але і эканоміць 8-10 тыс.кВт электраэнергіі ў месяц (13-15 млн. руб.).
У цэлым па райспажыўтаварыстве расходы на паліўна-энергетычныя рэсурсы за 5 месяцаў бягучага года скараціліся на 5,7% пры плане 4,2. Работы па замене абсталявання, укараненні эканамічных асвятляльных устройстваў і інш. будзем працягваць і ў далейшым.
З мэтай павелічэння тавараабароту значнае месца адводзім выязному гандлю як у суседнія рэгіёны, так і за межы вобласці. За 5 месяцаў ажыццёўлена 343 выезды, падчас якіх прададзена тавараў на 1,8 млрд руб. Таксама кіраўчане прымалі ўдзел у 5 ярмарках, атрымана выручка амаль 75 млн. руб.У апошнія гады праводзім акцыі да святаў, сумесна з пастаўшчыкамі наладжваем акцыі па зніжэнні цэн.
Паралельна з развіццём гандлёвай галіны і сферы грамадскага харчавання павялічваюцца аб’ёмы галіны нарыхтовак, прамысловасці і сферы паслуг. Дзякуючы трывалай матэрыяльна-тэхнічнай базе, рэсурснаму патэнцыялу, рай-спажыўтаварыства на працягу апошніх 5 гадоў займае лідзіруючыя па-зіцыі на абласным узроўні па аб’ёмах нарыхтоўчага абароту.
Трэба адзначыць, што па выніках мінулага года ў сістэме аблспажыўтаварыства мы займаем 4-е месца па аб’ёму нарыхтоўчага абароту і 2-е — па аб’ёму закупак у насельніцтва.
Пастаянна забяспечваем выкананне даведзенага задання па пастаўцы ў кошт дзяржзаказаў лому чорных металаў (2-е месца ў вобласці), лому каляровых металаў, шклабою, зношаных шын. Засмучае той факт, што мы крыху не дацягваем па пастаўцы макулатуры і другаснай палімернай сыравіны: над выкананнем даведзеных заданняў працуем ушчыльную.
Па аб’ёму прамысловай вытворчасці райспажыўтаварыства займае 4-е месца ў сістэме аблспажыўтаварыства. За студзень — май 2015г. выраблена і рэалізавана прадукцыі на 8,8 млрд. руб. (106,4%).
У сістэме спажыўкааперацыі працуе зладжаны, згуртаваны калектыў, яго касцяк складаюць людзі, якія на працягу многіх гадоў выконваюць любімую справу. Сярод іх —прадаўцы 6-га разраду Кацярына Міхалап (в.Казулічы), Раіса Юхнавец (“Селянін”), Наталля Дзенісенка (аг.Скрыпліца), прадавец 5-га разраду Наталля Пацыенак (аг. Барсукі), кладаўшчык Наталля Кірэева, трактарыст Васіль Белаглазаў і інш.
Сёлета прыйшлі працаваць маладыя кадры: повары 4-га разраду Марыя Есянецкая і Уладзіслаў Хілько, бухгалтары Ірына Манкеева і Анастасія Нічкасава.
Наш шматлікі калектыў і ў далейшым будзе павялічваць рознічны тавараабарот, паляпшаць якасць выпускаемай прадукцыі і пашыраць колькасць аказваемых паслуг, укараняць новыя формы абслугоўвання. Каб пакупнік заўсёды быў задаволены.

На працягу 5 гадоў працуе ў сістэме спажыўка-аперацыі прадавец 4-га разраду Аксана Храмовіч. Аўтамагазін №2, з дапамогай якога 3 разы на тыдні яна дастаўляе жыхарам мала населеных пунктаў тавары згодна асартыментнага пераліку, чакаюць заўсёды, у любое надвор’е. Людзі ўпэўнены, што набудуць неабходную прадукцыю, а таксама ў абавязковым парадку будзе выкананы іх папярэдні заказ на неабходныя тавары. Бо ніводнага разу прадавец не падвяла пакупнікоў.
Аксана Рыгораўна — добразычлівая, старанная, ветлівая, да кожнага пакупніка заўсёды знаходзіць падыход. Яна працуе з душой, бо пераканана, што ад майстэрства, высокай культуры абслугоўвання залежыць выкананне даведзенага задання. Дарэчы, штомесячны тавараабарот па аўтамагазіне ў сярэднім складае 165 млн. руб. (пры плане — 100 млн. руб.).
Днямі ў райспажыўтаварыства патэлефанавала былы работнік Таццяна Сцяпанчанка, якая зараз жыве ў г.Магілёве і часта наведваецца ў наш раён на дачны ўчастак. Ад імя жыхароў в.Падлужжа яна выказала ўдзячнасць Аксане Храмовіч за яе прафесіяналізм, разуменне і ўменне ўзняць добры настрой пакупнікам.

Падрыхтавала
Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024