Кіраўчане — у тройцы лідараў!

Кіраўчане — у тройцы лідараў!

APK1

На базе Клічаўскага раёна з 26 па 28 чэрвеня праходзіла летняя VI абласная спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу, удзельнікамі  якой  сталі каманды ўсіх раёнаў Магілёўшчыны, холдынгаў,  аб’яднанняў, арганізацый. У чацвёрты (!) раз прадстаўнікі Кіраўшчыны сталі сярэбранымі прызёрамі.

На тры дні механізатары, жывёлаводы, спецыялісты райсельгасхарчаў і сельгасарганізацый апранулі спартыўную форму і выйшлі паспрачацца за званне мацнейшых. Кожная  з 28  каманд  паспрабавала свае сілы ў індывідуальных спаборніцтвах і камандным заліку ў валейболе, шашках,  гіравым спорце, кулявой стральбе, кіданні гранаты, міні-футболе, мнагаборстве, стрытболе і іншых

Усе ўдзельнікі спартакіяды адзначылі высокі арганізацыйны ўзровень спартыўнага мерапрыемства і добрую падрыхтоўку спартыўных аб’ектаў.

Ганаровае права запаліць “Алімпійскі агонь” было прадастаўлена ўраджэнкі г.Клічава майстру спорта міжнароднага класа па цяжкай атлетыцы, неаднаразовай чэмпіёнкі Беларусі, двухразовай чэмпіёнцы Еўропы, прызёру чэмпіяната і ўдзельніцы Алімпійскіх гульняў у Лондане Дзіяне Сазанавец.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў спартакіяды падчас яе ўрачыстага адкрыцця звярнуўся намеснік старшыні аблвыканкама, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Алег Чыкіда. Ён адзначыў, што правядзенне такога мерапрыемства — добрая традыцыя, якая аб’ядноўвае калектывы, выхоўвае ў чалавека самыя лепшыя якасці: мэтанакіраванасць, рашучасць, уменне працаваць у камандзе, якія дапамагаюць аграрыям дасягаць перамог не толькі на спартыўнай, але і на прафесійнай арэне. Ён пажадаў камандам удалых стартаў і перамог.

Як адзначыў у размове з карэспандэнтам “раёнкі” старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, сёлета на спартыўных пляцоўках разгарнулася гарачая барацьба за прызавыя месцы. Кіраўская каманда ў чарговы раз праявіла свае самыя лепшыя якасці — добрую спартыўную падрыхтоўку, камандны дух і жаданне перамагаць. У многіх відах спаборніцтва нашы спартсмены прадэманстравалі выдатныя вынікі: 1-е месца каманда заваявала па кулявой стральбе, 2-е — у кіданні гранаты і міні-футболе, 3-е — на паласе перашкод і ў армрэстлінгу. У мнагаборстве і эстафеце “4х100” нашы рабяты сталі чацвёртымі. Дастойнае другое месца заваявалі кіраўчане ў конкурсе “Паходны кацялок, паходная страва”. Яны прадставілі на суд журы прыгожа аформленую кампазіцыю, прысвечаную 70-годдзю Вялікай Перамогі.

Высокую планку ўзялі прадстаўнікі Кіраўшчыны і ў індывідуальным заліку. Так, першае месца ў спаборніцтвах па кулявой стральбе заняў Яўгеній Пішчалін, у армрэслінгу — Міхаіл Міхайлюк, трэцяе месца па кіданні гранаты — у Максіма Сулімскага.

Каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны Кубкамі, дыпломамі і грашовымі прэміямі, адзначаны былі таксама і пераможцы ў асабістым заліку.

Дастойна выступіў на адбыўшымся ў межах спартакіяды спаборніцтве сярод кіраўнікоў і начальнікаў райсельгасхарчаў вобласці першы намеснік начальніка райсельгасхарчу райвыканкама Мікалай Пад’ялоўскі. У кулявой стральбе яму не было роўных: у выніку — залаты медаль. Першае месца заваявала зборная каманда па валейболе, у саставе якой гуляў і Мікалай Баніфацьевіч.

Шчырую ўдзячнасць за спонсарскую дапамогу, а таксама за выдзяленне спартсменам аўтобуса, фарміраванне членаў каманды, дапамогу ў падрыхтоўцы музычнага нумара і конкурсу страў Віктар Ставер выказаў кіраўніцтву СВК “Калгас “Ніва”, “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага,  “Чырвоны баец”, КСУП “Жылічы”, Жыліцкага сельгаскаледжа, ліцэя №15 (Т.Я.Баўжэвіч) і інш.

Наступная зімовая абласная спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу пройдзе ў г.Крычаве.

Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024